Падрабязная інфармацыя
Паслуга дазваляе здзяйсняць выходныя званкі за межы Рэспублікі Беларусь.
Каб зрабіць міжнародны званок з мабільнага тэлефона сеткі А1, набярыце код краіны + код горада (або код мабільнай сеткі) + нумар абанента. Для ўдакладнення кода неабходнага горада за межамі Рэспублікі Беларусь можна звярнуцца ў службу даведак РУП «Белтэлекам» па нумары 153 (званок платны). Катэгорыі міжнародных званкоў і разбіўка па краінах: СНД – Азербайджан, Арменія, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна; Еўропа – Аўстрыя, Албанія, Англія (Вялікабрытанія), Андора, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Гібралтар, Германія, Грэцыя, Данія (таксама Фарэрскія а-вы), Ірландыя, Ісландыя, Іспанія (таксама Канарскія а-вы), Італія (Ватыкан), Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія (таксама Азорскія а-вы і Мадэйра), Румынія, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя (таксама Корсіка), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія; Астатнія краіны – усе іншыя краіны, не названыя ў катэгорыі СНД і Еўропа.
Званок на спадарожнікавы тэлефон (нумар) з Рэспублікі Беларусь тарыфікуецца як Міжнародны званок (напрамак – Іншыя краіны). Спадарожнікавыя нумары маюць прэфіксы:
- +870, +871, +872, +873, +874 – спадарожнікавая сістэма INMARSAT (Інмарсат);
- +881 – Global Mobile Satellite System;
- +882 – глабальны тэлефонны код без геаграфічнай прывязкі (International Networks).
Паслуга аўтаматычна прызначаецца новым абанентам кампаніі. У абанентаў лінейкі тарыфных планаў «Прывітанне» паслуга «Міжнародныя званкі» ўжо ўключаная ў базавы набор паслуг.
Паслуга надаецца ўсім абанентам кампаніі.
Кліенты – юрыдычныя асобы могуць кіраваць паслугай адным са спосабаў:
- Асабісты кабінет (узровень доступу Адміністратар і Абанент);
- у галасавым меню 150;
- на падставе заявы кліента, адпраўленай на e-mail legal@a1.by або праз суполку A1 Беларусь у Viber;
- на падставе заявы кліента, перададзенай у цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі ці ў офіс афіцыйных павераных.
Для абанентаў тарыфных планаў лінейкі WEB магчымасць адключэння паслугі праз USSD і галасавое меню 150 не надаецца.
Цэны на тавары i паслугі прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.