Трэнер | Забавы і медыя | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Трэнер

 

  • Праграма практыкаванняў – дапаможа прывесці ваша цела ў добрую фізічную форму, надасць сіл і ўпэўненасці ў сабе;
  • Разлік ідэальнай вагі – дапаможа адказаць на пытанне, да якой вагі вам варта імкнуцца;
  • Эфектыўныя лайфхакі – правераныя рэкамендацыі ад дыетолагаў і фітнес-трэнераў;
  • Індывідуальнае меню – заснаванае на індывідуальнай сутачнай норме спажывання калорый.

 

Вы можаце падключыць сэрвіс «Трэнер» у любы момант адным са спосабаў:

  • адправіць SMS з любым тэкстам (за выключэннем слоў «Стоп» ці «Stop») на кароткі нумар 6240;
  • набраць USSD-запыт *240#;
  • аўтарызавацца на сайце sport.a1.by.
У выпадку, калі на сайце sport.a1.by запытваецца нумар тэлефона, неабходна будзе зазначыць яго ў міжнародным фармаце, дачакацца бясплатнага SMS з нумара 6240 з кодам пацверджання і ўвесці яго ў адпаведнае поле.
Пасля падключэння сэрвісу «Трэнер» вы атрымаеце вітальнае SMS-паведамленне, якое змяшчае кароткую інфармацыю пра сэрвіс і прапанову працягнуць карыстанне сэрвісам у рэжыме гульні або рэжыме фізічных заняткаў.

 

Рэжым гульні
Рэжым гульні актывуецца шляхам адпраўкі SMS з тэкстам GAME на нумар 6240. Першапачаткова гульцу прысвойваецца ўзровень Навічок.
Мэта гульні для ўдзельнікаў узроўню Навічок заключаецца ў тым, каб дапамагчы віртуальнаму персанажу Элачцы пахудзець і атрымаць Узровень Эксперт. Для гэтага ўдзельнік павінен на працягу аднаго Гульнявога дня адказаць на блок пытанняў, звязаных са здаровым ладам жыцця такім чынам, каб скласці для віртуальнага персанажа план пахудзення на 3 віртуальныя месяцы.
Гульнявы дзень пачынаецца ў 10:00 і заканчваецца ў 09:59 наступнага каляндарнага дня.
Па выніках адказаў на пытанні гулец атрымлівае балы. Калі агульная колькасць балаў у рэжыме гульні Навічок за 3 віртуальныя месяцы склала 20 і больш балаў, удзельнік атрымлівае званне Эксперта і доступ да новага рэжыму гульні - віктарыны. Мэта віктарыны заключаецца ў тым, каб набраць найбольшую колькасць балаў на працягу гульнявога дня за найменшы час. Рэйтынг удзельнікаў у рэжыме гульні Эксперт фарміруецца на аснове колькасці балаў, атрыманых за правільныя адказы віктарыны на тэму здаровага ладу жыцця на працягу гульнявога дня. Удзельніку надаецца магчымасць адказаць на не больш чым 5 пытанняў на працягу гульнявога дня.
Даведацца свой рэйтынг у гульні, вы можаце, адправіўшы SMS з камандай TOP або ТОП на нумар 6240.

Рэжым заняткаў
Рэжым заняткаў актывуецца шляхам адпраўкі SMS з тэкстам WORK на нумар 6240.
У гэтым рэжыме сэрвісам прадугледжваецца праходжанне пяці кругоў для дасягнення максімальнага эфекту па прывядзенні вашага цела ў добрую фізічную форму. Кожны круг утрымлівае заданні па выкананні трох фізічных практыкаванняў і трох лайфхакаў пра здаровы лад жыцця.
Вы можаце ўстанавіць таймер SMS-нагадвання выканаць практыкаванне на 08:00 ці 20:00.
На кожны круг удзельніку адводзіцца 2 тыдні, пасля заканчэння якіх будуць зададзеныя пытанні, у якім аб'ёме ўдзельнік прытрымліваўся рэкамендацый па выкананні практыкаванняў і прымяненні лайфхакаў. Па выніках адказаў на пытанні ўдзельнік атрымлівае віртуальныя медалі.

Іншыя функцыі сэрвісу
У межах аказання сэрвісу «Трэнер» прадугледжаныя і іншыя функцыі. Даслаўшы SMS з любой з ніжэйпералічаных каманд на нумар 6240, вы атрымаеце карысную інфармацыю:

  • IDEAL – будзе разлічаныя вашая індывідуальная вага, зыходзячы з персанальнай інфармацыі – пол, рост, вага, узрост;
  • MENU – вы будзеце атрымліваць меню на дзень, зыходзячы з вашай індывідуальнай сутачнай нормы спажывання калорый. Акрамя таго, кіруючыся інструкцыямі ў SMS, вы можаце атрымліваць новыя варыянты меню кожны дзень;
  • [назва прадукту] – (напрыклад, «бульба») вы атрымаеце інфармацыю аб каларыйнасці прадукту і/або страў, у якіх ён утрымліваецца.

 

Матэрыялы сэрвісу носяць выключна інфармацыйны характар і рэкамендаваныя сярэднестатыстычнаму чалавеку, без уліку яго індывідуальных асаблівасцей і наяўнасці ў канкрэтнай асобы адначасовых захворванняў і абмежаванняў. Перад выкарыстаннем любых рэкамендацый сэрвісу карыстальнік абавязаны атрымаць адабрэнне профільнага ўрача і пракансультавацца з дыетолагам.

Сэрвіс даступны ўсім абанентам А1 (уключаючы абанентаў тарыфаў з папярэдняй аплатай).

Як падключыць
ДДля падключэння сэрвісу неабходна адправіць SMS з любым тэкстам (акрамя СТОП або STOP) на нумар 6240 або адправіць USSD-запыт *240# выклік. Выходныя SMS на нумар 6240 і USSD-запыты на *240# бясплатныя.
Таксама паслугу можна падключыць праз web-сайт sport.a1.by:

  • Калі вы выкарыстоўваеце мабільны інтэрнэт A1, на старонцы, што адкрылася, вам неабходна пацвердзіць зацікаўленасць у падключэнні сэрвісу;
  • Калі вы выкарыстоўваеце іншы варыянт доступу ў інтэрнэт, вам неабходна зазначыць свой нумар тэлефона ў міжнародным фармаце і ўвесці ў адпаведнае поле код пацверджання, атрыманы ў SMS з нумара 6240.

 

Як адключыць
Каб адключыць сэрвіс, вы можаце выбраць любы з варыянтаў:

  • адправіць SMS з тэкстам «STOP» або «СТОП» на нумар 6240.
  • набраць USSD-каманду *240*0#.
Запыты на нумары 6240 і *240# не тарыфікуецца.
Аб паспяховым адключэнні сэрвісу вы даведаецеся праз бясплатнае SMS-паведамленне.

 

Вы можаце бясплатна карыстацца сэрвісам "Трэнер" на працягу першых 2-х дзён пры падключэнні паслугі ўпершыню. Пачынаючы з трэцяга дня кошт падпіскі складзе 0,40 руб. у суткі.
USSD-запыт *240# і SMS на кароткі нумар 6240 не тарыфікуюцца. Пры пераходзе на сайт sport.a1.by, аб'ём атрыманай/перададзенай інфармацыі будзе аплачвацца асобна, згодна з вашым тарыфным планам і аб'ёмам падключаных паслуг.
Кошт падпіскі не спаганяецца пры выкарыстанні паслугі "Паўза" і пры фінансавай блакіроўцы. Калі тэрмін блакіроўкі перавышае 30 дзён - паслуга адключаецца.