Урокі рускай мовы | Забавы і медыя | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Урокі рускай мовы

У межах сэрвісу прадугледжаная магчымасць яго выкарыстання ў якасці тлумачальнага слоўніка. Штодня сэрвіс у простай гульнявой форме з дапамогай SMS-паведамленняў прапаноўвае адказаць на цікавыя пытанні, прысвечаныя граматыцы, лексіцы і фразеалогіі.

У любы момант вы можаце адправіць слова, у правільным напісанні якога вы сумняваецеся, ці значэнне якога не ведаеце, на нумар сэрвісу 6230. У адказ вы атрымаеце адзін з адказаў:

  • Калі памылкі не было: <слова>: <азначэнне з тлумачальнага слоўніка>;
  • Калі дапушчаная памылка: Правільна пісаць <слова, вялікімі літарамі вылучаныя літары, дзе была памылка>, <слова>: <азначэнне з тлумачальнага слоўніка>.

 

На падставе памылкова напісаных слоў аўтаматычна папаўняецца база памылак напісання слоў.
Калі адпраўленае слова было напісанае правільна, то ў план навучання, які будзе выкарыстоўвацца ў Дуэлях, дадаецца пытанне на праверку ведаў азначэння.
Калі адпраўленае слова было напісанае няправільна, то ў план навучання, які будзе выкарыстоўвацца ў Дуэлях, дадаецца пытанне на праверку правільнасці напісання.
Штодня ў 11.30 абаненты, якія праяўлялі актыўнасць у сэрвісе за апошнія двое сутак, атрымліваюць запрашэнне ўзяць удзел у ранішняй Дуэлі з нумара 6230.
Каб узяць удзел, неабходна даслаць «Так» на нумар сэрвісу 6230. З абанентаў, якія адказалі «Так», фарміруюцца пары дуэлянтаў.
Сфарміраваныя пары спаборнічаюць паміж сабой у правільнасці адказаў на пытанні. На адказ даецца 5 мінут. Хто першы адкажа няправільна – прайграе. Тыпы пытанняў:

  • праверка ведаў азначэнняў;
  • праверка напісання слоў.
Па выніках дуэлей фарміруецца агульны карыстальніцкі рэйтынг, які публікуецца на сайце праекта rus.a1.by.
У любы момант можна выклікаць на дуэль любога іншага або выпадковага абанента A1 (акрамя тарыфаў з перадаплатай ), адправіўшы яго нумар або каманду «!!» на нумар 6230.

 

Існуе сістэма медалёў, якія прысвойваюцца карыстальнікам за колькасць і якасць праведзеных дуэлей. Напрыклад:

Назва

Як атрымаць

Пачатковец

Перамагчы ў 10 дуэлях.

Навабранец

Перамагчы ў 15 дуэлях.

Вучань

Перамагчы ў 20 дуэлях.

Стажор

Перамагчы ў 25 дуэлях.

Сэрвіс даступны ўсім абанентам А1 (уключаючы абанентаў тарыфаў з папярэдняй аплатай).

Як падключыць
Для таго, каб падключыць сэрвіс, неабходна адправіць SMS з любым тэкстам (акрамя СТОП або STOP) на нумар 6230 або адправіць USSD-запыт *770# выклік.
Выходныя SMS на нумар 6230 і USSD-запыты на *770# бясплатныя.
Таксама паслугу можна падключыць праз web-сайт rus.a1.by:

  • Калі вы выкарыстоўваеце мабільны інтэрнэт Вэлком, на старонцы, што адкрылася, вам неабходна пацвердзіць зацікаўленасць у падключэнні сэрвісу;
  • Калі вы выкарыстоўваеце іншы варыянт доступу ў інтэрнэт, вам неабходна зазначыць свой нумар тэлефона і ўвесці ў адпаведнае поле код пацверджання, атрыманы ў SMS з нумара 6230.

 

Як адключыць
Для адключэння сэрвісу неабходна адправіць SMS з тэкстам «STOP» або «СТОП» на нумар 6230.
Запыт на нумар 6230 не тарыфікуецца.
Аб паспяховым адключэнні сэрвісу вы даведаецеся праз бясплатнае SMS-паведамленне.

Пасля першай актывацыі сервісу вы можаце бясплатна карыстацца ім на працягу першых 2-х дзён. Пачынаючы з трэцяга дня кошт складзе 40 капеек у дзень з улікам ПДВ.
У выпадку паспяховай тарыфікацыі вы можаце неабмежавана карыстацца функцыяй праверкі правапісу рускіх слоў, атрымліваць іх вызначэнні з тлумачальнага слоўніка і спаборнічаць у двубоях з іншымі абанентамі без дадатковай аплаты.
Доступ да сервісу прадастаўляецца на ўмовах аўтаматычнай штодзённай аплаты.
USSD-запыт *770# і SMS на кароткі нумар 6230 не тарыфікуюцца.
Пры пераходзе на rus.a1.by, аб'ём атрыманай/перададзенай інфармацыі будзе аплачвацца асобна, згодна з тарыфным планам абанента і/або аб'ёму падключаных на нумары паслуг.
Кошт падпіскі не спаганяецца пры выкарыстанні паслугі "Паўза" і пры фінансавай блакіроўцы. Калі тэрмін блакіроўкі перавышае 30 дзён - паслуга адключаецца.