Інструкцыя па адаптацыі сайта для тых, хто дрэнна бачыць

 

Нам важна, каб кожны чалавек мог камфортна карыстацца мабільнымі ўстройствамі і камп'ютарамі. Таму мы падрыхтавалі для карыстальнікаў з парушэннем зроку падказкі па адаптацыі свайго ўстройства для зручнага прагляду інфармацыі. Ніжэй вы знойдзеце:

 

Як пачаць карыстацца галасавым інтэрфейсам на Windows, macOS, iOS і Android

 

Карыстальнікі Windows могуць устанавіць галасавы інтэрфейс пад назвай NVDA. Спампаваць яго можна па спасылцы (каталог версій NVDA з 2010 па 2019 гады для запампоўкі). А пасля загрузкі зрабіць такія крокі:

  1. Запусціце праграму NVDA.
  2. Адкрыйце дапаўненне з расшырэннем nvda-addon.
  3. Пагадзіцеся на ўстаноўку дапаўнення.
  4. Пагадзіцеся на перазапуск праграмы NVDA.

Карыстальнікі macOS на ўстройствах MacBook могуць выкарыстоўваць убудаваную праграму чытання з экрана VoiceOver. Каб яе ўключыць:

  1. Адкрыйце «Сістэмныя настройкі».
  2. Выберыце «Спецыяльныя магчымасці».
  3. Выберыце VoiceOver у меню злева.
  4. Устанавіце сцяжок «Уключыць VoiceOver».

Як уключыць галасавое суправаджэнне на iPhone і iPad на iOS:

  1. Зайдзіце ў раздзел «Настройкі».
  2. Выберыце раздзел «Асноўныя».
  3. Перайдзіце ў раздзел «Універсальны доступ».
  4. Уключыце VoiceOver.

Карыстальнікі ўстройстваў на Android таксама могуць уключыць убудаванае галасавое суправаджэнне. Для гэтага трэба зрабіць такія крокі:

  1. Зайдзіце ў раздзел «Настройкі».
  2. Перайдзіце ў раздзел «Спецыяльныя магчымасці».
  3. Уключыце функцыю TalkBack.

 

Як уключыць інверсію колеру і святлафільтры на экранах устройстваў з сістэмамі Windows, macOS, iOS і Android

 

Як уключыць інверсію колеру на ўстройствах з Windows 7:

  1. Адкрыйце прагараму «Экранная лупа».
  2. Клікніце на «Параметры».
  3. Выберыце опцыю «Уключыць інверсію колеру».

Як уключыць інверсію колеру на ўстройствах з Windows 10:

  1. Адкрыйце «Параметры».
  2. Выберыце раздзел «Спецыяльныя магчымасці».
  3. Перайдзіце ў раздзел «Колер і высокая кантраснасць».
  4. Выберыце фільтр са спісу.

Як уключыць інверсію колеру карыстальнікам MacBook з сістэмай macOS:

  1. Адкрыйце меню Apple.
  2. Перайдзіце ў раздзел «Сістэмныя настройкі».
  3. Выберыце «Універсальны доступ».
  4. У раздзеле «Экран» устанавіце сцяжок для «Інвертаваць колеры» або «Выкарыстоўваць шэрыя тоны».

Як уключыць інверсію колеру карыстальнікам iPhone і iPad на iOS:

  1. Зайдзіце ў раздзел «Настройкі».
  2. Выберыце раздзел «Асноўныя».
  3. Перайдзіце ў раздзел «Універсальны доступ».
  4. Перайдзіце ў раздзел «Адаптацыя дысплэя».
  5. Уключыце «Інверсія колеру» або «Святлафільтры».

Як уключыць інверсію колеру карыстальнікам устройстваў на Android:

  1. Зайдзіце ў раздзел «Настройкі».
  2. Перайдзіце ў раздзел «Спецыяльныя магчымасці».
  3. Выберыце катэгорыю «Зрок».
  4. Выберыце опцыю «Адценні шэрага» або «Негатыў».