Праца ў А1 | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

A1 – адна з самых буйных
кампаній краіны.

Тут стабільная заработная плата і сістэма бонусаў.Тут шмат магчымасцяў для кар'ернага развіцця.Тут можна ўвесь час вучыцца новаму.

 

Наша вялікая каманда працуе над мноствам задач у розных галінах. Выберыце

кірунак для вашага прафесійнага росту!

Сферы работы А1
разнастайныя і тэхналагічныя

Група А1 прадстаўленая
ў 7 еўрапейскіх краінах:

Усе супрацоўнікі A1 прытрымліваюцца
3-х галоўных прынцыпаў:

Мы злучаем людзей, месцы і рэчы.
У нашым жыцці ўсё больш сувязей паміж людзьмі, прадметамі
і пунктамі на карце.
І мы ўвесь час ствараем новыя магчымасці, каб звязвацца
больш, часцей і разнастайней.
 
Мы ствараем тэхналагічныя рашэнні.
Мы хочам, каб нашыя прадукты адпавядалі запытам нашых
кліентаў цяпер і ў будучыні, каб яны працавалі, адпачывалі,
тварылі і размаўлялі так, як ім хочацца.
 
Мы ведаем, што трэба кліенту.
Ад пошукавага запыту да квітка за пакупку – мы падключаем усе свае
веды і вопыт, каб адгадваць і выконваць жаданні кліентаў
на кожным этапе іх узаемадзеяння з намі.

Бенефіты А1 уключаюць:

Работу ў буйной міжнароднай кампаніі. Стабільную заработную плату (на картку 2 разы на месяц). Афіцыйнае працаўладкаванне.Зручны графік работы.
Гнуткі падыход да графіка работы.
Камфортны офіс у цэнтры горада (абсталяваныя кухні і месцы для адпачынку).Праграмы навучання і развіцця супрацоўнікаў, карпаратыўную бібліятэку. Бясплатнае навучанне прафесіі, суправаджэнне настаўніка. Прафесійнае развіццё ў буйной міжнароднай кампаніі.
Смартфон 1 раз у два гады, падключэнне да карпаратыўнага тарыфнага плана. Аплату дамашняга інтэрнэту са скідкай 50%. Спартыўныя абанементы са скідкай 50% або бясплатна.Скідкі і бонусы ў кампаній-партнёраў.Добраахвотнае медыцынскае страхаванне. Матэрыяльную дапамогу да адпачынку. Карпаратыўныя мерапрыемствы некалькі разоў на год.Карпаратыўны транспарт для бізнес-задач. Дастаўку супрацоўнікаў дадому на карпаратыўным транспарце пасля 23:00.

А1 прапануе мноства магчымасцей для прафесійнага і асабістага развіцця:
аплачвае навучанне, надае доступ да анлайн-курсаў – як унутры Групы А1, так
і да курсаў універсітэтаў і бізнес-школ.

 

Супрацоўнікі ўдзельнічаюць у забаўляльных і спартыўных мерапрыемствах, разам адзначаюць
святы. А таксама А1 праводзіць маштабныя ініцыятывы ў падтрымку беларускай
культуры, дзяцей і моладзі.