Аплата па факце | Фінансавыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Аплата па факце

Аплата па факце дазваляе:

  • рабіць званкі нават пры адмоўным балансе;
  • падключаць паслугі (напрыклад, роўмінг) без унясення перадаплаты;
  • даручыць банку аплату рахункаў за паслугі сувязі A1 з дапамогай «Аўтаматычнай аплаты»;
  • аплачваць паслугі сувязі адзін раз на месяц;
  • пры жаданні плацяжы можна ўносіць і ў бягучым месяцы; важна, каб да 12-га чысла наступнага месяца сума рахунка была аплачана цалкам (у адпаведнасці з парадкам аплаты па факце).

 

 

  • Першы рахунак пасля пераводу на аплату па факце неабходна аплаціць у наступным месяцы.
    У рахунку будуць пазначаныя налічэнні за паслугі сувязі бягучага месяца.
  • Рахункі з указаннем выкарыстаных паслуг выстаўляюцца па выніках налічэнняў у кожным наступным месяцы да 10 чысла.
  • Суму да аплаты можна ўдакладняць у мабільнай праграме «Мой А1» або па USSD-запыце *100*5# выклік (для карыстальнікаў смартфонаў не даступны) пасля 6-га чысла кожнага месяца.
  • Аплата выстаўленага рахунку – гэта звычайны плацеж за паслугі сувязі A1 на абаненцкі нумар тэлефона.

 

Абаненты, падключаныя па тэрміновых дагаворах, і абаненты тарыфаў з перадаплатай скарыстацца паслугай не могуць.

Магчымасць аплаты па факце даецца абанентам – фізічным асобам.

Паслугу можна падключыць адным са спосабаў:

  • USSD-запыт *145# выклік;
  • у галасавым меню 150-1-1-3-3.

 

Як адключыць:

  • У выпадку станоўчага адказу кампаніі вы будзеце пераведзеныя на работу па факце і атрымаеце паведамляльнае SMS.
  • USSD-запыт *145*9# выклік;
  • у галасавым меню 150-1-1-3-2.