Памылковы плацеж | Фінансавыя паслугі | Паслугі | Правайдэр тэлекам-, IКТ- i кантэнт-паслуг А1

Памылковы плацеж

Падрабязная інфармацыя

Аформленыя ў мабільнай праграме «Мой А1» заяўкі разглядаюцца пры выкананні наступных умоў:

  • правільны нумар адрозніваецца ад памылковага не больш, чым на 2 лічбы;
  • правільны нумар належыць фiзiчнай асобе, у тым ліку можа належаць абаненту з тарыфам з перадаплатай;
  • сума плацяжу не перавышае 50 беларускіх рублёў;
  • з моманту аплаты прайшло не больш за 14 дзён;
  • колькасць запытаў ад абанента – не больш за тры ў месяц.

Заяўка на вяртанне сродкаў разглядаецца да 3-х працоўных дзён. Аб выніку вы будзеце праінфармаваныя SMS-паведамленнем на кантактны нумар тэлефона.

Неабходна захоўваць квітанцыю аб аплаце да залічэння плацяжу на нумар тэлефона.

У астатніх выпадках неабходна звяртацца ў цэнтры продажу A1 (калі памылковы плацеж залічаны на нумар A1 з тарыфам з перадаплатай) або ў цэнтры продажу таго аператара, на карысць якога зроблены памылковы плацеж (даныя пазначаныя ў квітанцыі аб аплаце).

 

Падрабязная інфармацыя аб неабходных дакументах па спасылцы.

Магчымасць самастойнай рэгістрацыі памылковага плацяжу даецца кліентам – фізічным асобам, у тым ліку абанентам тарыфаў з перадаплатай.

Спосабы афармлення заяўкі:

  • мабільная праграма «Мой А1»;
  • у магазінах A1 ці ў пунктах продажу і абслугоўвання афіцыйных дылераў А1 на падставе дакумента, які сведчыць асобу, і квітанцыі аб аплаце;
  • у іншых сістэмах самаабслугоўвання, прадугледжаных кампаніяй.

 

Што неабходна ўказаць пры самастойнай рэгістрацыі памылковага плацяжу:

  • правільны нумар;
  • памылковы нумар;
  • дату плацяжу ў фармаце ДДММГГГГГГММСС (разам);
  • суму плацяжу (калі пры плацяжы бралася камісія, суму для вяртання трэба пазначыць за вылікам камісіі).