Moby’s Concert: musical confession of the Universe | News | About company

Moby’s Concert: musical confession of the Universe

Вечарам у нядзелю, 12 чэрвеня, у сталічным спорткомплексе «Мінск-арэна» пры падтрымцы кампаніі velcom адбыўся канцэрт непараўнанага, сусветна вядомага ды-джэя, кампазітара і спевака Мобі.
Ці даводзілася Вам калі-небудзь задумвацца пра Сусвет: пра тое, наколькі ён шматгранны і бязмежны; пра тое, якое месца ў гэтай касмічнай супакойлівай «пустыні» адведзена чалавеку? Як сам прызнаецца Мобі, думкі пра Сусвет і маштаб чалавечага жыцця займаюць вельмі вялікае месца ў яго жыцці. Напэўна, менавіта таму яго музыка не паддаецца стылістычным нормам – гэта асабістая душэўная споведзь музыканта, далучыцца да якой пашчасціла ўсім, хто прыйшоў на канцэрт у Мінску.
10 мая 2011 года Мобі выпусціў свой новы альбом «Destroyed», і ўжо праз месяц беларусам пашчасціла ўбачыць незвычайнае шоу з аднайменнай назвай. Гітара, ударная ўстаноўка і дыджэйскі пульт – у гэты вечар Мобі ў чарговы раз пацвердзіў званне чалавека-аркестра. Шматгранныя, напоўненыя неверагоднымі гукамі мелодыі, афарбаваныя непаўторным голасам вакалісткі Джой Малькольм, дазволілі публіцы вызваліць усе эмоцыі, што скапіліся. Не было нікога,  хто б не танцаваў у рытме «Lift me up», нікога, хто б не напяваў запаветныя словы «Why does my heart feel so bad».
Можна з упэўненасцю сказаць, што гэты канцэрт яшчэ доўга будуць абмяркоўваць як грандыёзную музычную падзею, якая не пакінула раўнадушным нікога. З вуснаў Мобі неаднаразова гучалі словы ўдзячнасці беларускім паклоннікам за радушны прыём. Мы ж, у сваю чаргу, таксама ад усёй душы дзякуем музыканту: «Мобі, дзякуй, дзякуй, thank you!»
Фотасправаздачу з канцэрта Мобі можна паглядзецьтут.