Как подключить:
Шаг 2
C вами свяжутся наши специалисты, для обсуждения Ваших задач и способов их решения
Шаг 3
Наши специалисты подготовят индивидуальное решение для Вашего предприятия
Для оперативного оформления оставьте заявку.
Наши менеджеры перезвонят!
Для кого
- для промышленных предприятий с большим потреблением электроэнергии
- для технического учета энергоресурсов (электроэнергии, газа, воды, тепла)
- для предприятий с технологическим оборудованием (станки, холодильники, печи)
Падрабязная інфармацыя
Рашэнне ўключае ў сябе:
- Абсталяванне ў карыстанне:
- мадэм для перадачы даных;
- датчыкі PAN 10/12/14/42 (на выбар);
- Web -інтэрфейс, які дазволіць адсочваць энергаспажыванне на прадпрыемстве;
- Паслугі сувязі А1 – лінейка ТП Бізнес Анлім, таксама прапановы «Сваё рашэнне.Кампакт», «Сваё рашэнне.Мульцi», «Сваё рашэнне.Ультра».
Паслуга даступная кліентам – абанентам юрыдычным асобам, якія абслугоўваюцца па ТП лінейкі Бізнес Анлім, а таксама у рамках прапаноў «Сваё рашэнне.Кампакт», «Сваё рашэнне.Мульцi», «Сваё рашэнне.Ультра».
Сістэма бесправаднога маніторынгу абсталявання і кантролю вытворчай дысцыпліны працуе з дапамогай датчыкаў, якія ўсталёўваюцца на электронных лініях прадпрыемства, без парушэння ізаляцыі. Датчыкі сілкуюцца ад электрамагнітнага поля і не патрабуюць элементаў сілкавання і абслугоўвання. Кожныя 10 секунд датчыкі перадаюць даныя па зашыфраваным канале на мадэм, інфармацыя з якога перадаецца ў асабісты кабінет карыстальніка, дзе ён можа працаваць з усімі данымі анлайн 24/7.
- Кантроль за расходаваннем электраэнергіі з дакладнасцю да хвіліны;
- Скарачэнне затрат на электраэнергію;
- Кантроль эфектыўнасці выкарыстання абсталявання і выкананне работнікам рэгламенту работы абсталявання;
- Маніторынг уцечкі дарагіх рэсурсаў;
- Маніторынг паломак у рэжыме рэальнага часу.
- Выяўленне анамальнага спажывання
Фактычнае спажыванне нярэдка разыходзіцца з пашпартнымі характарыстыкамі/ з тыпавым абсталяваннем. З дапамогай такой дыягностыкі можна выявіць не толькі непаладкі ў рабоце абсталявання, але і прычыны іх узнікнення. - Павелічэнне дысцыпліны персаналу
Ідэальны інструмент кантролю за супрацоўнікамі. Хто забыўся выключыць святло/абсталяванне, чыя змена расходуе больш электрычнасці і г.д. - Рэгуляванне абсталявання
Пасля правядзення кропкавай настройкі некаторых тыпаў абсталявання (вентыляцыя, кандыцыянаванне, цяпло і г.д.) зыходзячы з рэальных патрэб, можна дасягнуць істотнай эканоміі электраэнергіі. На працягу дня можна наладзіць і праверыць розныя рэжымы работы і выбраць самы эфектыўны. - Кантроль за выкананнем тэхнічных працэсаў
Парушэнне тэхналогіі часта выяўляецца ў выпадках рэзкага пагаршэння якасці прадукцыі. Сістэма праверыць датрыманне як тэхналогіі, так і тэхнікі бяспекі: паслядоўнасць укл./выкл., час працы, ці ўключалася наогул і г.д. - Сістэма аўтаматычных паведамленняў
Сістэма імгненна рэагуе на рэзкае змяненне работы абсталявання, адключэнне электраэнергіі і інш. Высылае розныя паведамленні на тэлефон/камп’ютар. Паведамленні настройваюцца ў Асабістым кабінеце. - Аўтаматызацыя
Ніякага вядзення запісаў уручную. Цалкам выключаюцца памылкі ва ўліку. Сістэма цалкам аўтаматычная. - Кантроль за лімітам энергаспажывання
Устанаўлівайце парогавыя значэнні. Паведамленне аб набліжэнні ліміту прыйдзе на тэлефон. - Рэальны сабекошт прадукцыі
Даведайцеся дакладную вагу энергазатрат у сабекошце гатовай прадукцыі. - Аналіз. Планаванне
Даныя захоўваюцца на серверы неабмежаваную колькасць часу. Адным націсканнем кнопкі мышкі можна параўнаць бягучае спажыванне любога абсталявання з любым мінулым перыядам.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра паслугу і ўмовы падключэння, неабходна пакінуць заяўку на сайце A1.by або адправіць ліст ад арганізацыі на адрас электроннай пошты DTG@A1.by, пасля чаго з вамі звяжацца менеджар і надасць кансультацыю.