Пра кампанію

Аб кампаніі

 

A1 (Унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1») – правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг у Беларусі. Камерцыйную дзейнасць кампанія пачала 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. уваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Telekom Austria Group, якая з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынгу América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў бесправадных паслуг. Да жніўня 2019 г. кампанія вяла аперацыйную дзейнасць пад брэндам velcom.

 

Абанентамі мабільнай сувязі A1 у Беларусі з’яўляюцца больш за 4,8 мільёна чалавек, звыш 1,2 млн хатніх гаспадарак маюць магчымасць доступу да сеткі фіксаванай сувязі па тэхналогіях GPON і Ethernet у абласных гарадах і найбуйнейшых раённых цэнтрах. Акрамя таго, пад брэндам A1 надаюцца паслугі лічбавага тэлебачання IPTV (VOKA), прадукты для бізнесу, а таксама паслугі захоўвання даных і воблачныя сэрвісы на базе ўласнага дата-цэнтра, аднаго з найбуйнейшых у краіне. У кампаніі працуе больш за 2300 чалавек, а магазіны А1 размешчаны ва ўсіх буйных населеных пунктах краіны.