Кіраўніцтва | Пра кампанію

Кіраўніцтва

Гельмут Дуз

Генеральны дырэктар

Нарадзіўся ў г. Клагенфурт (Аўстрыя) у 1971 г. У 1990 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Інжынер па тэхнічных сродках сувязі», а ў 1993 г. скончыў Венскі ўніверсітэт у галіне бізнес-адміністравання і праграмавання. У 2002 г. атрымаў другую адукацыю ў Дунайскім універсітэце па праграме MBA для кіраўнікоў.

Сваю прафесійную кар’еру пачаў у 1992 г. у якасці кансультанта па распрацоўцы і ўкараненні праграмнага забеспячэння для кантролінгу. З 1996 г. працуе ў холдынгу A1 Telekom Austria Group на розных кіруючых пасадах у фінансавым сектары. У 2004 г. прызначаны дырэктарам mobilkom austria group services GmbH, а таксама членам выканаўчай рады mobilkom austria group. З 2007 г. Гельмут Дуз паспяхова працуе на пасадзе генеральнага дырэктара беларускага сегмента A1 Telekom Austria Group, атрымліваючы пастаяннае прызнанне як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні.

Мікалай Юшкевіч

Першы намеснік генеральнага дырэктара

Нарадзіўся ў пас. Каралёў Стан Мінскага раёна ў 1964 г. Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі імя Бонч-Бруевіча па спецыяльнасці «інжынер электрасувязі», служыў у шэрагах ВМФ.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1987 г. на пасадзе электрамеханіка электрасувязі ў Мінскаблтэлекаме. З 1998 г. па 1999 г. працаваў памочнікам міністра сувязі Беларусі. Сваю кар’еру ў кампаніі A1 (СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь») Мікалай пачаў у красавіку 1999г., заняўшы пасаду генеральнага дырэктара. З 2001 па 2005 гг. займаў розныя кіруючыя пасады і пакінуў кампанію ў 2005 годзе з пасады першага намесніка генеральнага дырэктара. З 2006 па 2011 гг. працаваў тэхнічным дырэктарам ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (БеСТ). У снежні 2012 г. вярнуўся ў кампанію A1 на пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара.

Уладзімір Сачкоў

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях

Нарадзіўся ў г. Калінкавічы ў 1974 г., скончыў Балтыйскую дзяржаўную акадэмію па спецыяльнасці «тэхнічная эксплуатацыя транспартнага радыёабсталявання». У 2003 г. атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Менеджмент» у Балтыйскім інстытуце міжнароднага бізнесу.

З 1997 г. пачаў працу ў ЗАТ «Экстэл» з пазіцыі інжынера, у 2002 г. заняў пасаду тэхнічнага дырэктара кампаніі. У 2007 г. Уладзімір узначаліў тэхнічны сектар Паўночна-Заходняга рэгіёна ААТ «Вымпелком», у 2009 г. - ЗАТ «Арментэл». У 2014 г. працягнуў сваю кар'еру на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях ЗП «Вэлком», у 2017 г. – тэхнічнага дырэктара ТАА «СтэпЛоджык Поўдзень», а ў 2019 г. – тэхнічнага дырэктара ТАА «Міятэл». З 2021 г. Уладзімір працаваў у кампаніі А1 на пасадзе начальніка ўпраўлення эксплуатацыі, у сакавіку 2022 г. прызначаны на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эксплуатацыі сеткі. У красавіку 2024 г. Уладзімір Сачкоў прызначаны на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях.

Юрый Ляўданскі

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях

Нарадзіўся ў г. Мінск у 1981 г. У 2003 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію сувязі па спецыяльнасці «інжынер па тэлекамунікацыях». У 2006 г. атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці «эканаміст-менеджэр». У 2010 г. прайшоў навучанне ў London Chartered Institute of Marketing. У 2013 г. атрымаў ступень Executive MBA ва Універсітэце Казьмінскага.

Прафесійную кар'еру пачаў у 2001 г. у кампаніі «Авілінк». З 2005 да 2008 гг. займаў пасаду тэхнічнага дырэктара ў сістэмным інтэгратары ТАА «Мабільны сэрвіс». З 2008 г. Юры адказваў за працу з аператарамі сувязі і развіццё бізнэсу ў краінах СНД у кампаніі Cisco System, а ў 2014 г. заняў пасаду кіраўніка прадстаўніцтва Cisco System у Беларусі. З 2015 г. працаваў кіруючым дырэктарам групы кампаній «Нэтлэнд».

У сакавіку 2022 г. Юры Ляўданскі заняў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях A1.

У лістападзе 2023 г. заняў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па карпаратыўным бізнесе і інфармацыйных тэхналогіях.

У красавіку 2024 г. Юрый Ляўданскі прызначаны на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях.

Вольга Шафарэнка

Намеснік генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях

Нарадзілася ў г. Гомелі. У 2007 г. скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «сусветная эканоміка», а таксама атрымала ступень бакалаўра эканамічных навук. У 2011 атрымала міжнародную ступень магістра галіне фінансаў, бухгалтарскага ўліку і аўдыту АССА (Association of Chartered Certified Accountants).

Сваю кар'еру ў кампаніі А1 пачала ў 2009 годзе ў аддзеле аперацыйнага кантролінгу і прайшла ўвесь кар'ерны шлях ад эканаміста да начальніка ўпраўлення кантролінгу, стаўшы яго кіраўніком у 2019 г. З чэрвеня 2021 па лістапад 2022 кіравала напрамкам М&А (здзелкі па зліцці і паглынанні). У лістападзе 2022 г. узначаліла ўпраўленне закупак.

З 1 снежня 2023 г. Вольга Шафарэнка прызначана на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях кампаніі A1.