Дзелавая этыка і адказнасць
Паводзіны супрацоўнікаў Унітарнага прадпрыемства «A1» грунтуюцца на прынцыпах дзелавой этыкі. Важна не толькі ДАСЯГАЦЬ пастаўленых дзелавых мэт, але і тое, ЯКІМ чынам мы гэта робім.
Адказнасць ва Унітарным прадпрыемстве «A1» з’яўляецца адпраўным пунктам для развіцця нашага асноўнага бізнесу самым лепшым чынам з карысцю для грамадства, нашых кліентаў і супрацоўнікаў.
Мы ўносім значны ўклад у інфармацыйнае грамадства, а таксама імкнёмся да паважлівага супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі бакамі і нашымі контрагентамі. Мы ўвесь час расцём і развіваемся, не забываючы пры гэтым аб эканамічных, экалагічных і сацыяльных аспектах.
Дзелавая этыка стаіць вышэй за кароткачасовы дзелавы поспех. У сумнеўных выпадках мы хутчэй устрымаемся ад падпісання якой-небудзь дамовы, чым уступім у адносіны, якія супярэчаць нашым прынцыпам. Захаванне прынцыпаў дзелавой этыкі і адказныя паводзіны з’яўляюцца асноўнымі элементамі нашай карпаратыўнай культуры.
На старонках Кодэкса паводзін і Кодэкса паводзін падрадчыка можна знайсці асноўныя правілы, якія адлюстроўваюць наша стаўленне да пытанняў дзелавой этыкі. Кодэкс паводзін з’яўляецца важным кіруючым дакументам Унітарнага прадпрыемства «A1». Выкладзеныя ў ім прынцыпы адносяцца да ўсіх супрацоўнікаў.
Кодэкс паводзін змяшчае інфармацыю аб:
справядлівых адносінах;
конфиденциальности;
канфліктах інтарэсаў;
падарунках і асабістых перавагах;
абароне карпаратыўнай маёмасці;
парушэннях Кодэкса паводзін;
прытрымліванні Кодэкса паводзін;
прынцыпах інфармавання, у тым ліку кантактную інфармацыю.
Што мы хочам ...
поспех у бізнесе на сумленнай аснове: 100% празрысты бізнес;
доўгатэрміновае супрацоўніцтва з партнёрамі, якія падзяляюць нашыя асноўныя прынцыпы;
толькі сумленныя і адкрытыя словы, у мэтах прадухілення непаразуменняў і іх выключэння;
актыўнае і рашучае ўмяшанне, калі маюць месца парушэнні;
уважлівых супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць тое, у абарону чаго мы выступаем, і якія сумленныя, справядлівыя і гатовыя да празрыстага супрацоўніцтва.
Што мы не прымаем ...
спробы прапаноўваць хабар дзелавым партнёрам або работнікам дзяржаўнага сектара;
запрашэнні або падарункі трэцім асобам, якія звязаны з запрашэннем да ўдзелу ў таргах, атрыманню ўзнагарод або з існуючымі прававымі і адміністрацыйнымі працэдурамі;
маўчанне ці ігнараванне парушэнняў, якія адбываюцца ў нашым агульным працоўным асяроддзі.
Нашыя кліенты, партнёры па бізнесе, акцыянеры, знешнія крэдыторы, грамадскасць і мы самі, супрацоўнікі, спадзяёмся на датрымліванне норм ва ўсіх відах дзелавых адносін. Іншымі словамі – – на сумленныя, справядлівыя, празрыстыя адносіны.