Перавагі
Як працуе сэрвіс для вашых гасцей / кліентаў / супрацоўнікаў:
Крок 1
Карыстальнік ўключае на сваёй прыладзе Wi-Fi, выбірае назву вашай Wi-Fi сеткі
Крок 2
Карыстальнік уводзіць у акне нумар свайго мабільнага тэлефона*
Крок 3
Праз некалькі секунд атрымлівае SMS з кодам доступу і можа карыстацца бясплатным доступам у Інтэрнэт
* альбо індывідуальны код доступу, калі падключаецца без тэлефона. У гэтым выпадку
Адміністратар папярэдне ўводзіць дадзеныя карыстальніка на адмысловай старонцы
партала аўтарызацыі, генеруе код і перадае яго карыстальніку.
Для аператыўнага афармлення пакіньце заяўку.
Мэнеджэры А1 патэлефануюць вам!
Падрабязная інфармацыя
- Бізнес-цэнтры / офісы і адміністрацыйныя будынкі;
- Вытворчыя памяшканні, склады;
- Кафэ, рэстараны, сфера паслуг;
- Запраўкі, транспарт, аэрапорты, вакзалы;
- Спартыўныя і медыцынскія цэнтры;
- Банкі, установы адукацыі;
- Разавыя мерапрыемствы.
У кошт паслуг уключана:
- сучаснае абсталяванне ў карыстанне;
- арганізацыя і наладжванне Wi-Fi зон: планаванне, будаўніча-мантажныя работы, тэставанне і ўстаноўка;
- аўтарызацыя карыстальнікаў сеткі Wi-Fi: адпраўка SMS з PIN-кодам у адказ на запыт;
- стварэнне індывідуальных кодаў доступу праз партал аўтарызацыі, якія могуць спатрэбіцца пры падключэнні без тэлефона;
- прадастаўленне доступу да кіравання парталам аўтарызацыі.
Асобна аплачваецца:
- падключэнне дадатковага абсталявання;
- паслугі перадачы дадзеных з дапамогай фіксаванага або мабільнага інтэрнэту.
Колькасць кропак доступу | Кошт на 1 кропку доступу руб\мес |
---|---|
1-5 | 25,00 |
6-20 | 20,00 |
21 і больш | 15,00 |
Кошт паслуг з улікам індывідуальных патрабаванняў можа адрознівацца ад базавых параметраў
- Магчымасць даць назву ўласнай Wi-Fi сеткі;
- Самастойнае брэндзіраванне галоўнай старонкі аўтарызацыі;
- Перанакіраванне карыстальнікаў пасля аўтарызацыі на старонку, выбраную адміністратарам паслугі;
- Генерацыя PIN - кодаў, калі дастаўка SMS на прыладу не мяркуецца;
- Размяшчэнне індывідуальнага карыстацкага пагаднення паміж арганізацыяй і яе кліентамі на старонцы аўтарызацыі;
- Кіраванне сесіямі карыстальнікаў (час дзеяння PIN-кода, змяненне хуткасці інтэрнэту і інш.);
- Прагляд дадзеных карыстальнікаў Wi-Fi (колькасць карыстальнікаў, кантактныя нумары, час і працягласць сесій, аб'ём выкарыстанага трафіку і інш.).
Арганізацыя рэкламы на партале:
- Магчымасць паказу рэкламы карыстальнікам (банэр, відэаролік, навіна);
- Кіраванне наладамі паказу рэкламы;
- Адсочванне статыстыкі прагляду рэкламы з разбіўкай па карыстальнікам/часу.
З парадкам прадастаўлення сервісу «Wi-fi для бізнесу» можна азнаёміцца па спасылцы.