Што такое eSIM-карта
eSIM – гэта ўбудаваны ва ўстройстве чып, які замяняе пластыкавую SIM-карту. На ўстройствах, якія падтрымліваюць дадзеную тэхналогію, больш не патрабуецца ўстанаўліваць SIM-карту ў слот. Чып праграмуецца адмысловым профілем eSIM, які ўтрымлівае ўсе неабходныя даныя для падключэння да мабільнай сувязі.
![](/medias/sys_master/images/h6c/h31/8940772720670.jpg)
Працуе на ўстройствах
Каб скарыстацца eSIM, вам патрэбен смартфон або планшэт, які падтрымлівае sim тэхналогію. Праверце мадэль, что вас зацікавіла, на наяўнасць адпаведнай характарыстыкі ў інтэрнэт-краме А1.
Як атрымаць eSIM
- Пераканайцеся, што Вашае ўстройства падтрымлівае eSIM/li>
- Звярніцеся ў крамы А1 для атрымання лічбавай карты eSIM
- Упэўніцеся, што Вашае ўстройства падключанае да сеткі інтэрнэт (Wi-Fi або перадача даных)
- Завяршыце ўстаноўку новай карты на сваім устройстве
Як замяніць SIM
- Пераканайцеся, што Вашае ўстройства падтрымлівае eSIM
- Упэўніцеся, што Вашае ўстройства падключанае да сеткі інтэрнэт (Wi-Fi або перадача даных). Звярніце ўвагу, што падчас замены SIM інтэрнэт на фізічнай карце перастане працаваць
- Звярніцеся ў крамы А1 або закажыце званок для замены лічбавай карты eSIM
- Завяршыце замену SIM-карты на сваім устройстве..
Як купіць тэлефон + eSIM
- Выберыце смартфон у інтэрнэт-магазіне А1 з падтрымкай eSIM (адзначана ў апісанні мадэлі)
- Аформіце заказ
- Зазначце ў каментарыях да заказу, што Вы жадаеце набыць устройства з eSIM замест фізічнай SIM-карты
- Атрымайце новы тэлефон з падтрымкай eSIM і скарыстайцеся памяткай па ўстаноўцы eSIM
Як актываваць
- Упэўніцеся, што Вашае ўстройства падключанае да сеткі інтэрнэт (Wi-Fi або перадача даных)
- Перайдзіце ў раздзел Настройкі.
- Выберыце «Сотавая сувязь» або «Мабільныя даныя».
- Выберыце «Дадаць сотавы тарыф».
- З дапамогай мабільнага ўстройства адскануйце QR-код.
- Пацвердзіце выбар сотавага аператара, націснуўшы «Дадаць сотавы тарыф».
![](/medias/sys_master/images/h02/hf2/8940772982814.jpg)
Падрабязная інфармацыя
eSIM азначае «ўбудаваны модуль ідэнтыфікацыі абанента», лічбавая альтэрнатыва класічнай SIM-карце. eSIM-карта, у адрозненне ад звычайнай SIM-карты, убудаваная ў смартфон. Вам не трэба ўстанаўліваць SIM-карту ў слот, а трэба ўстанавіць профіль eSIM на смартфон з дапамогай сканавання QR-кода. Профіль eSIM змяшчае ўсе неабходныя даныя для падключэння да сеткі мабільнай сувязі.
eSIM – гэта лічбавы код, які схаваны за QR кодам. Атрымаўшы QR код на папяровым носьбіце ў краме А1 – захавайце яго, бо ён спатрэбіцца вам у выпадку аднаўлення SIM, замены ўстройства. У далейшым QR код будзе даступны ў Асабістым кабінеце і захоўваць папяровую версію не спатрэбіцца.
Падрабязная інструкцыя будзе нададезная з выдачай eSIM, але важна адзначыць, што для сканавання QR кода не трэба адкрываць камеру смартфона. Спецыяльны счытвальнік QR кода будзе даступны ў настройках Смартфона пры дадаванні новай сім-карты.
Са спісам даступных устройстваў, якія падтрымліваюць тэхналогію eSIM, Вы можаце азнаёміцца ў нас на сайце. Чып eSIM мае серыйны нумар (EID). Праверыць наяўнасць гэтага нумара можна ў настройках Вашага смартфона, а таксама на каробцы ўстройства.
Мабільныя тэлефоны з eSIM з’яўляюцца альтэрнатывай раней распаўсюджаным мадэлям з дзвюма SIM-картамі. Вы можаце мець некалькі профіляў SIM-карт і пераключацца паміж імі па меры неабходнасці. Колькасць профіляў залежыць ад мадэлі ўстройства. Напрыклад, асабістым і рабочымі нумарамі можна кіраваць з аднаго ўстройства, а колькасць такіх нумароў можа даходзіць да 5.
На ўстройствах Apple можа з’явіцца наступнае паведамленне: «Сотавы тарыф не сертыфікаваны» (выпраўлена вытворцам у новай версіі iOS). Націсніце OK для працягу. Пасля абнаўлення ўстройства паведамленне з’яўляцца не будзе.
Наяўнасць фізічнай SIM-карты ў смартфоне для актывацыі eSIM не з’яўляецца абавязковай. eSIM з’яўляецца самастойным модулем і не залежыць ад наяўнасці іншых SIM-карт у смартфоне. Мабільнае ўстройства можа падтрымліваць адначасова як фізічную SIM-карту, так і eSIM. Пры жаданні Вы можаце замяніць дзеючую SIM-карту на eSIM. Падрабязная інфармацыя тут.
Пры выкарыстанні eSIM Вы можаце яе заблакіраваць таксама, як звычайную SIM-карту (блакіроўка па згубе, часовае прыпыненне абслугоўвання абаненцкага нумара (паўза)).
Пераканайцеся, што ў старога смартфона ёсць падключэнне да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных) і цалкам выдаліце на ім профіль eSIM. Затым прайдзіце працэс актывацыі eSIM на новым устройстве праз сканаванне QR кода. Больш падрабязна ў раздзеле «Як актываваць».
Калі Вы прадаяце або дорыце свой смартфон іншаму чалавеку, то профіль eSIM павінен быць выдалены.
Мабільная сувязь за мяжой і роўмінг не залежаць ад выгляду SIM-карты. Падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце тут.
У гэтым выпадку неабходна адсканаваць Ваш QR-код. Профіль eSIM установіцца аўтаматычна. Папярэдне пераканайцеся ў тым, што ўстройства падключанае да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных).
PIN/PUK коды Вы можаце знайсці ў Асабістым Кабінеце.
Праверце, ці ёсць у Вас падключэнне да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных) і ці ўстаноўлена на ўстройстве апошняя версія аперацыйнай сістэмы. Пры неабходнасці зрабіце абнаўленне сістэмы. Адскануйце QR-код яшчэ раз.
Так, калі сама прылада падтрымлівае тэхналогію eSIM. На сённяшні дзень выкарыстанне eSIM ў смарт-гадзінніках магчыма толькі з асобным абаненцкім нумарам.
Праверце мадэль, что вас зацікавіла, на наяўнасць адпаведнай характарыстыкі ў інтэрнэт-краме А1.
У выпадку страты QR-кода на папяровым носьбіце вы можаце скарыстацца лічбавай копіяй QR кода ў вашым профілі ў Асабістым кабінеце або звярнуцца ў краму А1 з дакументам, які пацвярджае асобу.
QR-код не можа працаваць адначасова на некалькіх устройствах.
З парадкам аддаленага падключэння да сеткі А1 можна азнаёміцца па спасылцы.