Падрабязная інфармацыя
Падчас размовы з першым абанентам чутны гукавы сігнал, які паведамляе аб тым, што тэлефануе другі абанент.
Абанент можа адказаць на новы ўваходны выклік, не перарываючы сувязі з першым і размаўляць напераменку з адным і з другім, змяняючы лініі. Для пераключэння размовы неабходна націснуць вылучаную клавішу ў залежнасці ад мадэлі апарата (гл. інструкцыю да тэлефона). Можна падтрымліваць, такім чынам, сувязь на некалькіх лініях.
Для пераводу тэлефоннага званка ў рэжым утрымання, неабходна націснуць кнопку «OK», «YES» або «С» (у залежнасці ад мадэлі тэлефона).
Для таго каб вярнуцца да званка, націсніце тую ж самую кнопку яшчэ раз (гл. у інструкцыі да тэлефона).
Калі адзін з абанентаў паставіў у рэжым утрымання другога абанента, то другі абанент будзе чуць мелодыю. Адключэнне мелодыі немагчымае.
Паслуга даступная ўсім абанентам кампаніі.
Падключыць паслугу можна адным са спосабаў:
1. GSM-каманда *43# выклік;
2. у меню тэлефона.
Новым абанентам кампаніі A1 рэжым чакання выкліку падключаецца аўтаматычна.
Праверыць ці ўключаны рэжым выкліку можна пры дапамозе GSM-каманды *#43# выклік.