Прапушчаны званок | Базавыя паслугі | Паслугі | Мабільная і фіксаваная сувязь | Бiзнес

Прапушчаны званок

Дзякуючы паслузе «Прапушчаны званок» Вы зможаце атрымліваць інфармацыю аб прапушчаных выкліках, калі тэлефон быў часова адключаны, знаходзіўся па-за зонай дзеяння сеткі A1 ці быў заняты.

Калі тэлефон абанента быў часова адключаны або знаходзіўся па-за зонай дзеяння сеткі, то пасля ўключэння тэлефона паступіць SMS з указаннем нумароў абанентаў, якія тэлефанавалі.
Калі нумар абанента, які тэлефанаваў унесены ў тэлефонную кнігу, то SMS-паведамленне пра прапушчаны выклік прыйдзе ад яго імя, у адваротным выпадку – з нумара, з якога тэлефанавалі. Калі званкі паступілі з 2-х і больш розных нумароў, то паступіць адно паведамленне з нумара +375296000240.
У тэксце SMS-паведамлення змяшчаецца інфармацыя:

  • аб агульнай колькасці прапушчаных званкоў;
  • аб тэлефонных нумарах тых, хто тэлефанаваў;
  • аб колькасці прапушчаных званкоў па кожным з нумароў;
  • аб часе і даце апошняга званка для кожнага з нумароў тых, хто тэлефанаваў.

 

 

  • Паслуга Прапушчаны званок па ўмове "недаступны" ўключаная ў базавы набор паслуг для ўсіх абанентаў кампаніі (акрамя абанентаў тарыфнага плана Перадача даных)
  • Карэктная работа паслугі гарантаваная ў сетцы A1
  • Паслуга Прапушчаны званок на тарыфных планах лінейкі A1 працуе, калі статус абанента Актыўны. Калі ў абанента адключаныя паслугі уваходнай і/або выходнай сувязі, то паслуга Прапушчаны званок не надаецца.
  • Паслуга Прапушчаны званок на тарыфных планах лінейкі ПРЫВІТАННЕ працуе, калі статус абанента Актыўны.
  • SMS аб прапушчаным званку захоўваецца на працягу 24 гадзін і будзе дастаўленае пасля ўключэння тэлефона. Па заканчэнні сутак інфармацыя выдаляецца.
  • Калі нумар абанента, які тэлефанаваў, не вызначаны (напрыклад, падключана паслуга Антывызначальнік нумара), то SMS аб гэтым прапушчаным выкліку не паступіць.
  • Калі пераадрасацыя па ўмовах "недаступны", "занята" ўстаноўленая на нумар, адрозны ад +375296000240, то паслуга Прапушчаны званок не надаецца.

 

 

  • Калі ў абанента ёсць паслуга Галасавая пошта, то SMS аб прапушчаным званку прыйдзе толькі ў тым выпадку, калі не было пакінута паведамленне на Галасавую пошту.
  • Інфармацыя па званках надаецца толькі аб апошніх 20-ці абанентах.

 

Паслуга надаецца ўсім абанентам і ўключаная ў базавы набор паслуг.

Як падключыць
Самастойнае падключэнне паслугі магчымае адным са спосабаў:

  • USSD-запыт **62*+ 375296000240# выклік (па ўмове «недаступны»), **67*+ 375296000240# выклік (па ўмове «занята»);
  • Асабісты кабінет (раздзел «Пераадрасацыя званкоў»)
  • у меню тэлефона – пасля выбару патрэбнага тыпу пераадрасацыі неабходна ўвесці нумар +375296000240.

 

Як адключыць
Калі паслуга прызначаная аператарам, то адключыць паслугу «Прапушчаны званок», уключаную ў базавы набор паслуг, абаненты кампаніі могуць, звярнуўшыся ў цэнтры продажу і абслугоўвання A1 альбо ў офісы афіцыйных павераных, а таксама ў даведачна-інфармацыйную службу 150.
Адключэнне самастойна прызначанай паслугі Прапушчаны званок магчымае адным са спосабаў:

  • Асабісты кабінет (раздзел «Пераадрасацыя званкоў»);
  • у меню тэлефона – неабходна адмяніць пераадрасацыю званкоў на нумар +375296000240.
У выпадку адмовы ад паслугі можна самастойна падключыць яе ў любы зручны час.

 

Для змены мовы дастаўкі паведамленняў неабходна адправіць SMS з кодам запыту на нумар 441:
21 - прыём паведамленняў на беларускай мове;
22 - прыём паведамленняў на рускай мове (кірыліца);
23 - прыём паведамленняў на англійскай мове;
24 - прыём паведамленняў на рускай мове (трансліт).