Раздельны рахунак | Іншыя паслугі | Паслугі | Мабільная і фіксаваная сувязь | Бiзнес

Раздельны рахунак

Аб паслузе

 

Раздзельны рахунак - гэта паслуга, якая дае магчымасць самастойнай аплаты абанентам юрыдычнай асобы асобнага рахунку за паслугі і абсталяванне.

Асаблівасці

Для пакупкі на раздельны кошт даступны розныя тыпы абсталявання:

  • смартфоны;
  • планшэты;
  • роутеры i мадэмы;
  • аксэсуары.

Умовы куплі абсталявання:

  • ў растэрміноўку;
  • са зніжкай;
  • па спецыяльнай цане.

Як падключыць «Раздзельны рахунак»:

  • пры афармленні тавару праз інтэрнэт-магазін A1 неабходна дадаць паслугу «Раздзельны рахунак» у карзіну на апошніх кроках пакупкі.
  • пры куплі тавараў у крамах А1 супрацоўнік арганізацыі юрыдычнай асобы з дакументам, які сведчыць асобу, звяртаецца ў крамы А1 для заключэння дагавора і падключэння паслугі. 

Для падключэння на «Раздзельны рахунак» даступны паслугі:

  • мабільны інтэрнэт;
  • дадатковыя пакеты мабільнага інтэрнэту;
  • інтэрнэт-трафік звыш уключанага ў тарыфны план;
  • інтэрнэт-роўмінг і паслугі на базе мабільнага інтэрнэту.

Як і дзе падключыць:

  • толькі пры асабістым звароце ў крамы А1: супрацоўнік арганізацыі юрыдычнай асобы з дакументам, які сведчыць асобу, звяртаецца ў крамы А1 для заключэння дагавора і падключэння паслугі.

Перавагі

для работадаўца:

  • Аптымізацыя расходаў юрыдычнай асобы.
  • Фінансавая незалежнасць супрацоўнікаў пры набыцці паслуг сувязі і абсталявання.
  • Павелічэнне лаяльнасці супрацоўнікаў кампаніі.

для супрацоўніка:

  • Магчымасць самастойнага набыцця абсталявання і паслуг па карпаратыўным нумары тэлефона.
  • Аператыўнае даданне выгадных пакетаў паслуг сувязі на працоўны нумар тэлефона.
  • Простая і даступная купля абсталявання ў інтэрнэт-краме кампаніі

Падрабязная інфармацыя

Паслуга можа прадастаўляецца абанентам усіх юрыдычных асоб, карыстальнікам карпаратыўных тарыфных планаў кампаніі.

Кліент-юрыдычная асоба мае права абмежаваць магчымасць падключэння сваім абанентам паслугі «Раздзельны рахунак».

Перыяд прадастаўлення паслугі 30 дзён з аўтаматычным падаўжэннем.

Кошт паслугі для фізічнай асобы складае 0,15 руб. з ПДВ і спісваецца адзінай сумай кожныя 30 дзён з рахунку фізічнай асобы. Для юрыдычнай асобы плата па паслузе не спаганяецца.

  • Падключэнне паслугі «Раздзельны рахунак» здзяйсняецца пры звароце фізічнай асобы, якая з'яўляецца карыстальнікам абаненцкага нумара юрыдычнай асобы, у крамы кампаніі А1 або пры куплі абсталявання ў інтэрнэт-краме А1. Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.
  • Адключэнне паслугі «Раздзельны рахунак» здзяйсняецца ў крамах кампаніі А1 шляхам скасавання дамовы з фізічнай асобай. Пры гэтым неабходна пагасіць запазычанасць, а таксама іншыя фінансавыя абавязацельствы па дагаворы, што скасоўваецца. Калі на Раздзельны рахунак быў падключаны мабільны інтэрнэт, то пасля скасавання дамовы з фізічнай асобай аплата за паслугу здзяйсняецца кліентам юрыдычнай асобай.
  • У выпадку скасавання/пераафармлення дагавора юрыдычнай асобай у дачыненні да абанента, які мае паслугу «Раздзельны рахунак», узносы за набытае ў растэрміноўку абсталяванне і абаненцкая плата па паслузе працягнуць спісвацца з асабовага рахунку фізічнай асобы.
  • Паслуга «Раздзельны рахунак» дазваляе самастойна аплачваць растэрміноўку за абсталяванне і/або налічэння за Мабільны Інтэрнэт (як трафік, так і кошт пакетаў).
  • Для падключэння паслугі «Раздзельны рахунак» фізічная асоба, якая з'яўляецца адначасова карыстальнікам абаненцкага нумара юрыдычнай асобы, заключае асобны дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі.
  • Аплата паслуг ажыццяўляецца фізічнай асобай па нумары асабовага рахунку заключанай з ім дамовы.
  • Абсталяванне можна набыць на сайце ў інтэрнэт-краме кампаніі.

Парадак аказання паслуг па карпаратыўным прапановам даступны па спасылцы.