eSIM | Іншыя паслугі | Паслугі | Мабільная і фіксаваная сувязь | Бiзнес

eSIM

Што такое eSIM-карта

eSIM – гэта ўбудаваны ва ўстройстве чып, які замяняе пластыкавую SIM-карту. На ўстройствах, якія падтрымліваюць дадзеную тэхналогію, больш не патрабуецца ўстанаўліваць SIM-карту ў слот. Чып праграмуецца адмысловым профілем eSIM, які ўтрымлівае ўсе неабходныя даныя для падключэння да мабільнай сувязі.

Працуе на ўстройствах

 

Каб скарыстацца eSIM, вам патрэбен смартфон або планшэт, які падтрымлівае sim тэхналогію. Праверце мадэль, что вас зацікавіла, на наяўнасць адпаведнай характарыстыкі ў інтэрнэт-краме А1

Як атрымаць eSIM

  1. Пераканайцеся, што Вашае ўстройства падтрымлівае eSIM/li>
  2. Звярніцеся ў крамы А1 для атрымання лічбавай карты eSIM
  3. Упэўніцеся, што Вашае ўстройства падключанае да сеткі інтэрнэт (Wi-Fi або перадача даных)
  4. Завяршыце ўстаноўку новай карты на сваім устройстве

Як замяніць SIM

  1. Пераканайцеся, што Вашае ўстройства падтрымлівае eSIM
  2. Упэўніцеся, што Вашае ўстройства падключанае да сеткі інтэрнэт (Wi-Fi або перадача даных). Звярніце ўвагу, што падчас замены SIM інтэрнэт на фізічнай карце перастане працаваць
  3. Звярніцеся ў крамы А1 або закажыце званок для замены лічбавай карты eSIM
  4. Завяршыце замену SIM-карты на сваім устройстве..

Заказаць званок для замены SIM

Як купіць тэлефон + eSIM

  1. Выберыце смартфон у інтэрнэт-магазіне А1 з падтрымкай eSIM (адзначана ў апісанні мадэлі)
  2. Аформіце заказ
  3. Зазначце ў каментарыях да заказу, што Вы жадаеце набыць устройства з eSIM замест фізічнай SIM-карты
  4. Атрымайце новы тэлефон з падтрымкай eSIM і скарыстайцеся памяткай па ўстаноўцы eSIM

Перайсці ў інтэрнэт-магазін

Як актываваць

  1. Упэўніцеся, што Вашае ўстройства падключанае да сеткі інтэрнэт (Wi-Fi або перадача даных)
  2. Перайдзіце ў раздзел Настройкі.
  3. Выберыце «Сотавая сувязь» або «Мабільныя даныя».
  4. Выберыце «Дадаць сотавы тарыф».
  5. З дапамогай мабільнага ўстройства адскануйце QR-код.
  6. Пацвердзіце выбар сотавага аператара, націснуўшы «Дадаць сотавы тарыф».

Падрабязная інфармацыя

eSIM азначае «ўбудаваны модуль ідэнтыфікацыі абанента», лічбавая альтэрнатыва класічнай SIM-карце. eSIM-карта, у адрозненне ад звычайнай SIM-карты, убудаваная ў смартфон. Вам не трэба ўстанаўліваць SIM-карту ў слот, а трэба ўстанавіць профіль eSIM на смартфон з дапамогай сканавання QR-кода. Профіль eSIM змяшчае ўсе неабходныя даныя для падключэння да сеткі мабільнай сувязі.

eSIM – гэта лічбавы код, які схаваны за QR кодам. Атрымаўшы QR код на папяровым носьбіце ў краме А1 – захавайце яго, бо ён спатрэбіцца вам у выпадку аднаўлення SIM, замены ўстройства. У далейшым QR код будзе даступны ў Асабістым кабінеце і захоўваць папяровую версію не спатрэбіцца.

Падрабязная інструкцыя будзе нададезная з выдачай eSIM, але важна адзначыць, што для сканавання QR кода не трэба адкрываць камеру смартфона. Спецыяльны счытвальнік QR кода будзе даступны ў настройках Смартфона пры дадаванні новай сім-карты.

Са спісам даступных устройстваў, якія падтрымліваюць тэхналогію eSIM, Вы можаце азнаёміцца ў нас на сайце. Чып eSIM мае серыйны нумар (EID). Праверыць наяўнасць гэтага нумара можна ў настройках Вашага смартфона, а таксама на каробцы ўстройства.

Мабільныя тэлефоны з eSIM з’яўляюцца альтэрнатывай раней распаўсюджаным мадэлям з дзвюма SIM-картамі. Вы можаце мець некалькі профіляў SIM-карт і пераключацца паміж імі па меры неабходнасці. Колькасць профіляў залежыць ад мадэлі ўстройства. Напрыклад, асабістым і рабочымі нумарамі можна кіраваць з аднаго ўстройства, а колькасць такіх нумароў можа даходзіць да 5.

На ўстройствах Apple можа з’явіцца наступнае паведамленне: «Сотавы тарыф не сертыфікаваны» (выпраўлена вытворцам у новай версіі iOS). Націсніце OK для працягу. Пасля абнаўлення ўстройства паведамленне з’яўляцца не будзе.

Наяўнасць фізічнай SIM-карты ў смартфоне для актывацыі eSIM не з’яўляецца абавязковай. eSIM з’яўляецца самастойным модулем і не залежыць ад наяўнасці іншых SIM-карт у смартфоне. Мабільнае ўстройства можа падтрымліваць адначасова як фізічную SIM-карту, так і eSIM. Пры жаданні Вы можаце замяніць дзеючую SIM-карту на eSIM. Падрабязная інфармацыя тут.

Пры выкарыстанні eSIM Вы можаце яе заблакіраваць таксама, як звычайную SIM-карту (блакіроўка па згубе, часовае прыпыненне абслугоўвання абаненцкага нумара (паўза)).

Пераканайцеся, што ў старога смартфона ёсць падключэнне да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных) і цалкам выдаліце на ім профіль eSIM. Затым прайдзіце працэс актывацыі eSIM на новым устройстве праз сканаванне QR кода. Больш падрабязна ў раздзеле «Як актываваць».

Калі Вы прадаяце або дорыце свой смартфон іншаму чалавеку, то профіль eSIM павінен быць выдалены.

Мабільная сувязь за мяжой і роўмінг не залежаць ад выгляду SIM-карты. Падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце тут.

У гэтым выпадку неабходна адсканаваць Ваш QR-код. Профіль eSIM установіцца аўтаматычна. Папярэдне пераканайцеся ў тым, што ўстройства падключанае да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных).

Праверце, ці ёсць у Вас падключэнне да інтэрнэту (WI-FI або перадача даных) і ці ўстаноўлена на ўстройстве апошняя версія аперацыйнай сістэмы. Пры неабходнасці зрабіце абнаўленне сістэмы. Адскануйце QR-код яшчэ раз.

Так, калі сама прылада падтрымлівае тэхналогію eSIM. На сённяшні дзень выкарыстанне eSIM ў смарт-гадзінніках магчыма толькі з асобным абаненцкім нумарам.

Праверце мадэль, что вас зацікавіла, на наяўнасць адпаведнай характарыстыкі ў інтэрнэт-краме А1

У выпадку страты QR-кода на папяровым носьбіце вы можаце скарыстацца лічбавай копіяй QR кода ў вашым профілі ў Асабістым кабінеце або звярнуцца ў краму А1 з дакументам, які пацвярджае асобу.

QR-код не можа працаваць адначасова на некалькіх устройствах.

З парадкам аддаленага падключэння да сеткі А1 можна азнаёміцца па спасылцы.