Вынікі рэкламнай гульні «Патрабуй лета!»: хлопчык едзе – на Кубу, а дзяўчынкі – на Балі!
16 красавіка, у свой 11-ы Дзень нараджэння, кампанія velcom не толькі прымае віншаванні, але і ўзнагароджвае сваіх абанентаў. Сення ў 12.30 сталі вядомыя пераможцы рэкламнай гульні «Патрабуй лета!» і вызначаныя 4 шчасліўцы, якія хутка адправяцца на экзатычныя астравы Кубу і Балі. Розыгрыш адбываўся ў прысутнасці прадстаўнікоў прэсы, абанентаў кампаніі, камісіі арганізатара рэкламнай гульні па адрасе: г. Мінск, праспект Машэрава, 19, 8 паверх.
Згодна з правіламі ўсе, хто падключыўся на тарыфны план «Лета кліча» з 1 сакавіка па 15 красавіка 2010 года ўключна, атрымлівалі магчымасць стаць удзельнікамі рэкламнай гульні «Патрабуй лета!» і выйграць адну з чатырох пуцевак на дваіх: пераможцаў-мужчын чакаў «гарачы» востраў Куба, а пераможцаў-дзяўчын – казачны Балі.
Прызавы фонд быў разыграны ў поўным аб’еме. Вынікі розыгрышу размеркаваліся наступным чынам: тры прадстаўніцы прыгожага полу адпачнуць на востраве Балі ў SPA-гатэлі, а адзін пераможца-мужчына парыбачыць на Востраве Свабоды Куба.
Імены пераможцаў:
• Вераценская Валянціна Мікалаеўна, г/п Свіслач, Мінская вобл.;
• Бярозкіна Тамара Аляксандраўна, в. Яроміна, Гомельская вобл.;
• Смольская Кацярына Валер’еўна, г. Мядзель, Мінская вобл.;
• Забродскі Артур Уладзіміравіч, г. Мінск.
Усе пераможцы атрымліваюць сертыфікат на аказанне турыстычных паслуг на суму 15.000.000 рублеў, а таксама грашовы прыз у памеры 2.045.450 рублеў.
Кампанія velcom віншуе пераможцаў і жадае чатыром шчасліўцам выдатнага адпачынку, яскравых эмоцый і радасных уражанняў, якімі яны змогуць падзяліцца з сябрамі, блізкімі і роднымі – бо ў тарыфны план «Лета кліча» ўключаныя 500 хвілін бясплатных размоў на 5 «любімых» нумароў, а паслуга «Міжнародны роўмінг» дапаможа быць на сувязі з роднымі і каханымі, нават знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад іх.
Дарыце радасць кантактавання адзін аднаму разам з velcom!
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі правілаў правядзення рэкламнай гульні «Патрабуй лета!» № 1633, выдадзена Міністэрствам Гандлю Рэспублікі Беларусь 22.02.2010 г. Тэрмін правядзення гульні: з 1.03.2010 г. па 30.04.2010 г. Правілы на сайцеwww.velcom.by.