Грандыёзны тур "Океана Ельзи" – пры падтрымцы velcom!
Кампанія velcom прадстаўляе яскравую музычную падзею гэтай вясны – канцэртны тур Dolce vita вядомай групы "Океан Eльзи"! Самая папулярная ўкраінская каманда выступіць з канцэртамі ў шасці гарадах Беларусі – Мінску, Гомелі, Гродне, Віцебску, Брэсце, Баранавічах. Гледачоў чакае незабыўнае выступленне таленавітых музыкантаў, сапраўдны драйв і добры настрой! Сапраўдным падарункам паклоннікам групы стануць песні з новага альбома Dolce vita.
Тур па Беларусі адбудзецца з 11 да 19 мая:
- 11 мая – Гродна
- 12 мая – Мінск
- 13 мая – Віцебск
- 17 мая – Брэст
- 18 мая – Баранавічы
- 19 мая – Гомель
Спецыяльна ў рамках тура "Океана Ельзи" velcom прапаноўвае сваім абанентам эксклюзіўную магчымасць атрымаць новыя хіты групы для паслугі “Мелафон”. Вы можаце проста патэлефанаваць па нумары 423, выбраць ўпадабаную песню і ўстанавіць яе ў "Мелафон".
Яшчэ адным прыемным сюрпрызам для паклоннікаў "Океана Ельзи" будзе раздзел групы на wap-партале wap.velcom.by. Там вы знойдзіце ўсе песні з Dolce vita у поўнай версіі – першымі на Беларусі! Для заказу мелодыі дастаткова адправіць яе код на нумар 4446. Падрабязней пра медыя-кантэнт "Океана Ельзи" і паслугу "Мелафон" можна даведацца на wap.velcom.by іспецыяльнай старонцы сайта.
Выбірайце найлепшыя песні любімых артыстаў, прыходзьце на канцэрты і атрымлівайце асалоду ад выдатнай музыкі ў жывым выкананні ўкраінскіх мега-зорак!