Змяненне правілаў набору тэлефонных нумароў для абанентаў ЗП "Вэлком"
З 9 сакавіка 2010 года для абанентаў ЗП "Вэлком" (гандлёвыя маркі velcom і ПРИВЕТ) уводзяцца дадатковыя магчымасці набору тэлефонных нумароў: цяпер для міжгародняга набору можа быць выкарыстаны таксама прэфікс 0, а для міжнароднага набору – прэфікс 00.
Дадзеныя фарматы прыдатныя для набору нумароў абанентаў любых сетак сувязі.
Акрамя гэтага, для званкоў на нумары стацыянарнай сеткі для ўсіх абанентаў, за выключэннем жыхароў г.Мінска і Мінскай вобласці, адмяняецца скарочаны фармат з выкарыстаннем сімвала "#".
Прыклады набораў нумароў стацыянарнай і мабільных сетак Рэспублікі Беларусь:
- Міжгароднія фарматы набору:
- 0 – код горада / код сеткі – нумар абанента
- 8 0 – код горада / код сеткі – нумар абанента
- Міжнародныя фарматы набору:
- +375 – код горада / код сеткі – нумар абанента
- 00 375 – код горада / код сеткі – нумар абанента
- 8 10 375 – код горада / код сеткі – нумар абанента
Іншыя дзеючыя фарматы набору нумароў застаюцца ранейшымі.
Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на спецыяльнай старонцы сайта.