Кампанія velcom віншуе з 8 сакавіка!
Дарагія жанчыны, мілыя дамы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 8 сакавіка, святам вясны, кахання і прыгажосці. Менавіта вы робіце наш свет дабрэйшым і цудоўнейшым, грэеце цяплом сваіх усмешак і душэўнай шчодрасцю!
У гэты цудоўны вясенні дзень жадаем здароўя,шчасця, дабрабыту і гармоніі ў сям’і, любві і поспехаў у рэалізацыі жыццёвых планаў. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю і станоўчымі эмоцыямі, няхай вас акружаюць клопатам дарагія, блізкія, любячыя людзі, а мужчыны дораць вам увагу і шчырыя кампліменты. Мы рады, што дзякуючы нашым паслугам вы пачуеце ў гэтыя дні мноства слоў віншаванняў і атрымаеце паведамленні з самымі шчырымі пажаданнямі. А мы як надзейны мабільны аператар будзем клапаціцца пра тое, каб не толькі ў святочныя, але і ў буднія дні яны дасягалі сваіх адрасатаў.
Заставайцеся заўсёды прыгожымі, каханымі і жаданымі!
Ваш velcom