Кампанія velcom павіншавала беларускіх спартсменаў – прызераў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы! | Навiны | Пра кампанію

Кампанія velcom павіншавала беларускіх спартсменаў – прызераў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Ванкуверы!

7 красавіка ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі» адбылося ўрачыстае ўшанаванне спартсменаў, якія занялі прызавыя месцы на ХХI зімніх Алімпійскіх і Х Паралімпійскіх гульнях у Ванкуверы.

Пераможцаў віталі першыя асобы Рэспублікі Беларусь: памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Заічкаў Ігар Мікалаевіч, Міністр спорту і турызму Качан Алег Леанідавіч, кіраўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта і абласных прадстаўніцтваў, прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь» і многія іншыя.

ЗП «Вэлком» неаднаразова выступаў спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта і на працягу многіх гадоў з'яўляецца генеральным партнерам і спонсарам Нацыянальнага паралімпійскага камітэта ў Беларусі.

Уручаючы паралімпійскай чэмпіенцы Людміле Воўчак нэтбук і 3G-мадэм, Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец павіншаваў паралімпійцаў з дзевятым агульнакамандным месцам у сусветным заліку і другім месцам па колькасці медалеў сярод краін СНД:

– Паважаныя паралімпійцы, дарагія спартсмены! Прыміце самыя шчырыя віншаванні ад кампаніі velcom з бліскучым выступленнем на дзесятай юбілейнай зімняй Паралімпіядзе ў Ванкуверы. Дзве залатыя медалі – гэта заслужаны поспех нашай зборнай і выдатны прыклад таго, як воля, мэтанакіраванасць і адданасць справе дапамагаюць дабівацца высокіх вынікаў, якімі па праву можа ганарыцца ўся краіна. Дарагія спартсмены, вы паказалі нам, што сіла чалавечага духу непераможная пры любых абставінах. Ваша майстэрства, працавітасць і ўпартасць у дасягненні пастаўленых мэтаў назаўседы застануцца яркім прыкладам у гісторыі беларускага паралімпійскага руху. Мы віншуем кожнага з вас з заслужанымі ўзнагародамі: Людмілу Воўчак, якая прынесла беларускай камандзе дзеа залатыя медалі, Ядзвігу Старабагатую, двойчы бронзавага прызера Паралімпіяды, Ларысу Варону, Дзмітрыя Лобана і Васілія Шапцябоя. Вашы спартыўныя подзвігі – прыклад мужнасці, якая натхняе многіх і дапамагае знайсці ім свой шлях у жыцці. Кампанія velcom на працягу многіх гадоў супрацоўнічае і падтрымлівае беларускі паралімпійскі рух. Мы шчыра радыя, што вы, нашы паралімпійцы, годна прадставілі нашу краіну на міжнароднай арэне.

Мерапрыемства завяршылася ўручэннем алімпійскага сцяга - сімвала перамогі беларускай зборнай з аўтографамі спартсменаў Музею алімпійскай славы.
Кампанія velcom віншуе пераможцаў і жадае ім новых яркіх перамог на будучых алімпіядах!

Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Антонавіч Батранец віншуе спартсменаў

Паралімпійская чэмпіенка Людміла Воўчак атрымлівае падарункі ад кампаніі velcom

Алімпійцы і паралімпійцы перадаюць віцэ-прэзідэнту НАК Мядзведзю Аляксандру Васільевічу для Музея алімпійскай славы сімвал перамогі - алімпійскі сцяг

Гонар краіны – удзельнікі ХХI зімніх Алімпійскіх і Х Паралімпійскіх гульняў