Кампанія velcom падтрымае 9-ы чэмпіянат Мінска па хакеі сярод аматарскіх каманд | Навiны | Пра кампанію

Кампанія velcom падтрымае 9-ы чэмпіянат Мінска па хакеі сярод аматарскіх каманд

Кампанія velcom стала партнерам 9-га чэмпіянату Мінска па хакеі сярод аматарскіх каманд. Турнір арганізаваны Прэзідэнцкім спартыўным клубам. Гульні пройдуць на лядовых арэнах Палаца спорту, Мінскага лядовага палаца і хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск».

15 красавіка запрашаем вас наведаць сустрэчу каманд «Атлант» – «Характар», якая пачнецца ў Мінскім лядовым палацы ў 22.00 г. Выдатны настрой гарантаваны!

Расклад гульняў можна знайсці на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клубаў раздзеле «Спартыўныя мерапрыемствы». Уваход на ўсе матчы чэмпіянату вольны!

Кампанія velcom жадае камандам удачнай і выніковай гульні, а гледачам – захапляльнага відовішча!