Кампанія velcom правяла прэс-канферэнцыю, прысвечаную запуску 3G|3G+ у Мінску і Гомелі | Навiны | Пра кампанію

Кампанія velcom правяла прэс-канферэнцыю, прысвечаную запуску 3G|3G+ у Мінску і Гомелі

17 сакавіка 2010 года кампанія velcom правяла прэс-канферэнцыю, на якой аб’явіла пра камерцыйны старт 3G у Мінску і ў Гомелі і прадставіла новыя тарыфныя планы. Мерапрыемства адбылося ў бізнес-цэнтры «Аляксандраў-Пасаж». Назіраць за ходам правядзення ў рэжыме он-лайн маглі ўсе ахвотныя. Статыстыка паказала, што для прагляду прэс-канферэнцыі на сайце velcom падключыліся 2442 чалавекі.

Сустрэча гасцей і ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі

Гомельскія журналісты рыхтуюцца да трансляцыі прэс-канферэнцыі ў он-лайн рэжыме

Генеральны дырэктар ЗП «Вэлком» Міхаіл Батранец вітае гасцей прэс-канферэнцыі

Гельмут Дуз, Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom па пытаннях ЗП «Вэлком», аб’яўляе пра камерцыйны запуск сеткі UMTS/HSPA/ HSPA+

У час прэс-канферэнцыі ў рэжыме рэальнага часу ішла бесперапынная дэманстрацыя хуткасці перадачы даных, якая дасягнула 20,6 Мбіт/с

Марцін Ліпаўц, Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях, прадставіў новыя тарыфныя планы, рэкамендаваныя для 3G

Роберт Сааб, Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях, распавядае пра этапы разгортвання сеткі 3G і агучвае планы кампаніі па развіцці сеткі на тэрыторыі Беларусі

Роберт Дашан, Намеснік генеральнага дырэктара па продажы і абаненцкім абслугоўванні ЗП «Вэлком», дэманструе відэазванок ад журналіста з Гомеля

Топ-менеджмент velcom адказвае на пытанні журналістаў з Мінска і Гомеля