Кампанія velcom – удзельнік выставы "ТІБО-2010" | Навiны | Пра кампанію

Кампанія velcom – удзельнік выставы "ТІБО-2010"

ЗП “Вэлком” (гандлевыя маркі velcom і ПРИВЕТ), першы аператар сотавай сувязі стандарта GSM у Рэспубліцы Беларусь, прыме ўдзел у XVII Міжнароднай выставе “ТІБО-2010” і прадставіць інавацыйныя прадукты і паслугі на базе сеткі трэцяга пакалення. Мерапрыемства адбудзецца з 20 па 23 красавіка 2010 года ў г. Мінску ў Футбольным манежы па адрасе: праспект Пераможцаў, 20/2.

Выстава “ТІБО” – гэта найбуйнейшая ў рэспубліцы падзея, прысвечаная тэлекамунікацыйным паслугам і абсталяванню, інфармацыйным і банкаўскім тэхналогіям.
Кампанія velcom традыцыйна з’яўляецца ўдзельнікам выставы. На XVII Міжнароднай выставе “ТІБО-2010” velcom у адпаведнасці з канцэпцыяй стэнда “Жыві он-лайн!” прадставіць наведвальнікам і гасцям прадукты і паслугі на базе сеткі трэцяга пакалення 3G|3G+:

• “Перадача даных” і “Відэазванок”, з магчымасцю якіх можна будзе пазнаеміцца пад час прэзентацый у галоўнай зоне стэнда VTube, а таксама пратэсціраваць у рамках арганізаваных конкурсаў.

• “Мабільны Мінск”, новая паслуга velcom, рэалізаваная сумесна з ЗП “Інтэрфакс-Захад”, якая ўяўляе сабой мабільную інтэрактыўную карту сталіцы.

•  Паслуга “Мабільнае TV” у спецыяльнай відэазоне Cinema Room з дэманстрацыяй відэа ў рэжыме он-лайн

• Паслуга “Відэаназіранне”, магчымасці якой можна будзе адчуць з дапамогай захапляльных квэстаў

• Пакеты паслуг “Міжнародныя званкі”

У бізнес-зоне velcom увазе наведвальнікаў традыцыйна будзе прадстаўлена найноўшае абсталяванне: сучасныя смартфоны і камунікатары, якія дазваляюць з максімальным камфортам выкарыстоўваць шырокія магчымасці паслуг на базе тэхналогіі 3G|3G+, мадэмы вядучых вытворцаў, а таксама – упершыню на Беларусі - нэтбукі Lenovo з убудаваным мадэмам. Усе абсталяванне даступна для тэсціравання на месцы.

Акрамя таго, сумесна з нашымі партнерамі будзе прадстаўлена магчымасць пазнаеміцца з паслугай перадачы даных у рамках спадарожнікавага маніторынгу з дапамогай тэхналогіі GPRS/EDGE/UMTS/HSPA.

Гасцей выставачнага стэнда velcom чакае мноства сюрпрызаў, цікавых конкурсаў і прыемных падарункаў ад мабільнага аператара. Шчыра вітаем!

- Сетка стандарта 3G|3G+ была запушчана ў камерцыйную эксплуатацыю месяц назад, сення вядуцца інтэнсіўныя працы па яе разгортванні на тэрыторыі Беларусі. У рамках нашага ўдзелу ў выставе “ТІБО-2010” мы прадстаўляем паслугі, рэалізаваныя на базе тэхналогіі сеткі трэцяга пакалення, якія даступны кліентам velcom ужо зараз ці з’явяцца сярод нашых прапаноў у самы найбліжэйшы час. Тэлекамунікацыйная галіна пастаянна развіваецца, і ўмець прадбачыць патрэбы заўтрашняга дня – гэта залог поспеху кампаніі на рынку. Адпавядаючы чаканням нашых кліентаў, сення мы прапаноўваем не проста паслугі на падставе тэхналогіі 3G, мы даем магчымасць выбару сярод розных сэрвісаў і пакетаў паслуг, такіх як “Мабільны Мінск”, “Мабільнае TV”, “Відэаназіранне” і шмат іншых, якія кожны можа спампаваць ці актываваць у сваім мабільным тэлефоне. Варыянтаў для максімальна камфортнага кантактавання, інтэрнэт-серфінгу і загрузкі карысных і інавацыйных мабільных дадаткаў шмат. Выбар толькі за Вамі, - каментуе Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП “Вэлком” Гельмут Дуз.