"Мабільны Мінск" – увесь горад у тваім тэлефоне!
Атрымаць любую даведачную інфармацыю пра любімую сталіцу цяпер можна з дапамогай мабільнага тэлефона. Скарыстайце паслугу "Мабільны Мінск" і атрымайце пастаянны доступ да электроннай геаінфармацыйнай сістэмы Мінска. Дзякуючы "Мабільнаму Мінску" вы зможаце знайсці адрас і тэлефон любой сталічнай арганізацыі, удакладніць зручны для вас маршрут, даведацца, дзе прадастаўляюцца неабходныя паслугі, атрымаць інфармацыю пра значныя культурныя мерапрыемствы ў сталіцы і шмат іншых карысных фактаў.
Каталог рэсурсу змяшчае наступныя раздзелы:
• "Ежа" – кафэ, рэстараны, бары
• "Забавы" – клубы, казіно, кінатэатры, музеі, выставы, басейны, паркі забаў, тэатральныя залы, галерэі, більярд, боўлінг і іншае
• "Афіша" – кіно, вечарынкі, тэатр, цырк і іншае
• "Банкі і банкаматы"
• "Аўтамабілістам" – аўтазапраўкі, СТА, аўтамыйні, магазіны запчастак і іншае
• "Паслугі і кампаніі" – усе дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі горада
Для камфортнага карыстання паслугай у меню «Мабільнага Мінска» вы знойдзіце наступныя падказкі:
• "Пошук" – магчымасць хутка знайсці любую арганізацыю Мінска
• "Праехаць" – камфортная маршрутызацыя з пункта А у пункт Б
• "Адрасы" – зручны рэестр адрасоў любога аб’екта ў горадзе
• "Панарамы" – прагляд панарамных выяў Мінска
• "Стужка" – актуальны спіс усіх падзей паслугі (фотапосцінг, водгукі, галасаванне)
• "velcom" – інфармацыя пра фірменныя цэнтры кампаніі і салоны афіцыйных павераных
Медыя-кантэнт "Мабільнага Мінска" пастаянна абнаўляецца. Больш таго, вы самі можаце прыняць у гэтым удзел: карыстальнікі паслугі могуць самастойна загружаць актуальныя фатаграфіі аб’ектаў, галасаваць за выявы, якія спадабаліся, і пакідаць свае водгукі.
Паслуга "Мабільны Мінск" даступна з мабільнага тэлефона ўсім абанентам velcom па адрасе wap.velcom.by. Прадастаўляецца без абаненцкай платы – вы аплачваеце толькі расход інтэрнэт-трафіка згодна з вашым тарыфным планам!
Даведайцеся ўсё пра любімую сталіцу разам з velcom!