Навіны развіцця GSM-сеткі ў красавіку | Навiны | Пра кампанію

Навіны развіцця GSM-сеткі ў красавіку

У красавіку 2010 года кампанія velcom устанавіла 11 новых базавых станцый стандарта GSM, палепшыла пакрыццё ў Мінску і іншых гарадах і населеных пунктах Рэспублікі Беларусь.

У сталіцы новыя станцыі ўстаноўлены на вуліцы Купрэвіча, а таксама на скрыжаванні вуліц Убарэвіча і Чыжэўскіх у раёне нядаўна адкрытага гіпермаркета “ProStore”.
Акрамя таго, пашырана ёмістасць сеткі ў Бабаруйску, Магілёве і ў гарадскім пасёлку Сосны, Мінскі раён.

Для забеспячэння пакрыцця GSM-сувяззю аграгарадкоў базавая станцыя ўстаноўлена ў населеным пункце Папанін Гомельскага раёна.

Такім чынам, на сённяшні дзень колькасць базавых станцый GSM кампаніі velcom складае 3 276. Працу сеткі падтрымлівае 28 521 прыёмаперадатчык у 1 351 населеным пункце Беларусі. Зона дзеяння сеткі ахоплівае больш за 94.1% тэрыторыі краіны, на якой пражывае 100% гарадскога насельніцтва.