Найлепшыя дыджэі свету на фестывалі Godskitchen Urban Wave і ў тваім "Мелафоне"! | Навiны | Пра кампанію

Найлепшыя дыджэі свету на фестывалі Godskitchen Urban Wave і ў тваім "Мелафоне"!

У гэту суботу, 8 мая, у Мінску пры падтрымцы кампаніі velcom адбудзецца фестываль электроннай музыкі Godskitchen Urban Wave. Гэта падзея, якая традыцыйна згуртоўвае тысячы аматараў клубнай танцавальнай музыкі. На гэты раз мерапрыемства пройдзе ў НВЦ "БелЭкспа" па адрасе: пр-т Пераможцаў, 14. Гледачоў чакае унікальнае светлавое і музычнае шоу, найлепшы гук і мноства сюрпрызаў.

У якасці хэдлайнера ўпершыню ў Мінску выступіць Армін ван Бюрэн – адзін з найбольш папулярных дыджэяў планеты. Разам з ім перад мінскімі клабберамі выступяць знакамітасці Блейк Джарэл і Гарэт Эмеры.

Абаненты velcom могуць выбраць вядомыя кампазіцыі модных музыкантаў, сярод якіх Армін ван Бюрэн, і ўстанавіць іх у якасці мелодый на свой "Мелафон". Для гэтага патэлефануйце па нумары 424 і выконвайце падказкі сістэмы.