У цэнтры спартыўных падзей разам з velcom!
У красавіку 2010 года кампанія velcom выступае партнерам і спонсарам шэрагу буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў.
З 5 па 11 красавіка пры падтрымцы velcom у мінскім Палацы спорту адбудзецца чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. Арганізатарам спаборніцтваў з'яўляецца грамадскае аб'яднанне «Беларускі цяжкаатлетычны саюз».
Таксама кампанія працягвае шматгадовае супрацоўніцтва з Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Беларуская тэнісная федэрацыя». У гэтым годзе velcom падтрымае міжнародныя спаборніцтвы Еўрапейскай тэніснай федэрацыі сярод юнакоў і дзяўчат да 12 гадоў, якія адбудуцца з 12 па 18 красавіка 2010 года ў Гомельскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву.
Кампанія velcom з'яўляецца партнерам Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь і прыме ўдзел у арганізацыі юніерскага чэмпіянату свету па хакею. Спаборніцтвы пройдуць з 13 па 23 красавіка ў Мінску і Бабруйску на лядовых пляцоўках «Мінск-Арэны» і «Бабруйск-Арэны».
Кампанія velcom запрашае ўсіх прыхільнікаў спорту наведаць цікавыя турніры і сваімі вачыма ўбачыць самыя яркія спаборніцтвы гэтай вясны!
Сачыце за спартыўнымі анонсамі velcom!