35 музыкантаў з Эстоніі зайгралі для мінчан: на фестывалі «Класіка ля Ратушы з А1» выступіў духавы аркестр «Саксон» | Навiны | Пра кампанію

35 музыкантаў з Эстоніі зайгралі для мінчан: на фестывалі «Класіка ля Ратушы з А1» выступіў духавы аркестр «Саксон»

Чацвёрты з шасці канцэртаў фестывалю «Класіка ля Ратушы з A1» у Мінску 10 жніўня прайшоў з удзелам першага ў гэтым сезоне замежнага ўдзельніка. Эстонскі духавы аркестр «Саксон» выканаў для жыхароў і гасцей беларускай сталіцы музыку з вядомых савецкіх кінафільмаў і тэатральных пастановак.

У складзе калектыву з горада Пярну – 35 музыкантаў некалькіх пакаленняў (ад 13 да 78 гадоў). У сябе на радзіме гэты аркестр вядомы тым, што ўжо больш за палову стагоддзя падтрымлівае традыцыі духавой музыкі і штогод дае вулічныя канцэрты ў Эстоніі.

Рэпертуар «Саксона» – ад класічных шэдэўраў да класікі эстрады. У Мінску калектыў прэзентаваў праграму, заснаваную на добра знаёмай шырокай публіцы музыцы з савецкага кінематографа і тэатральных пастановак: «Я так часта кахаў тады» з «12 крэслаў», «Сэрца, табе не хочацца спакою» з «Вясёлых рабят», «Жыў адважны капітан» з «Дзяцей капітана Гранта» і іншых. Прагучалі ля Ратушы і эстонскія песні, і шлягеры савецкай эпохі (як, напрыклад, «Миллион алых роз») у аранжыроўцы эстонскіх кампазітараў.

Таксама да публікі выйшлі папулярны эстонскі спявак і акцёр Талінскага гарадскога тэатра Марка Матверэ і піяніст Тарма Ээсперэ з арыямі з опер «Тангейзер» і «Травіята», аперэт «Цыган-прэм’ер» і «Прынцэса цырка».

У гэтым сезоне ў гонар свайго юбілею фестываль «Класіка ля Ратушы з A1» праходзіць у пяці гарадах Беларусі. Ужо адбыліся канцэрты ў Віцебску, Гомелі, Гродна і Брэсце. У Мінску серыя музычных вечароў пачалася 20 ліпеня і працягнецца да 31 жніўня. Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародны канцэртны саліст, прафесар Вышэйшай Школы мастацтваў піяніст Цімур Сергяеня (Бельгія-Беларусь) выступяць 17 жніўня, а 31 жніўня ля Ратушы зайграе Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь.

Уваход на кожны канцэрт «Класікі ля Ратушы з A1» традыцыйна вольны.

Таксама бясплатна паглядзець любы з мінскіх канцэртаў можна ў прамым эфіры ці ў запісе – A1 арганізуе трансляцыі з плошчы Свабоды. Выступы музыкантаў транслююцца з дапамогай відэасэрвісу VOKA – на любой прыладзе і ў сетцы любога аператара сувязі. Архіў канцэртаў, якія ўжо адбыліся, даступны па спасылцы.