4G стаў даступны абанентам А1 амаль у 200 населеных пунктах Беларусі | Навiны | Пра кампанію

4G стаў даступны абанентам А1 амаль у 200 населеных пунктах Беларусі

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 і інфраструктурны аператар beCloud завяршылі першы этап супольнага праекта па развіцці мабільнай сувязі стандарту 4G у Беларусі. Так, 4G-сувязь стала даступная абанентам А1 ва ўсіх буйных гарадах краіны ў межах існай LTE-сеткі beCloud.

 

LTE-сетка beCloud, на базе якой рэалізаваны першы этап праекта, які мяркуе адначасовае ўключэнне больш як 2000 базавых станцый у частотным дыяпазоне 1800 МГц, ахоплівае ўсе абласныя цэнтры Беларусі – Мінск, Гродна, Брэст, Гомель Віцебск і Магілёў, а таксама большасць буйных гарадоў ва ўсіх шасці абласцях краіны. Сярод іх – Бабруйск, Жлобін, Баранавічы, Вілейка, Дзяржынск, Калінкавічы, Ліда, Маладзечна, Мазыр, Нясвіж, Навагрудак, Орша, Астравец, Пінск, Полацк, Рэчыца, Салігорск, Слонім і іншыя.

 

Агульная колькасць населеных пунктаў, жыхары якіх з гэтага часу могуць карыстацца 4G-сувяззю ў сетцы А1, ушчыльную набліжаецца да 200. На ахопленай тэрыторыі жыве 76% насельніцтва Беларусі.

 

«Мы рады, што дамоўленасці, дасягнутыя з інфраструктурным аператарам beCloud, у самыя сціслыя тэрміны дазволілі забяспечыць нашых абанентаў у многіх гарадах сувяззю стандарту 4G. Якасць паслуг, якія аказвае А1, заўсёды была і застаецца прыярытэтам працы кампаніі, таму ўжо сёння мы актыўна кансалідуем намаганні з нашым партнёрам. Так, напрыклад, высокая якасць пакрыцця 4G-сеткі, якая сёння стала даступная абанентам А1 у Бабруйску і Жлобіне, гарантуецца сумеснай працай спецыялістаў дзвюх кампаній на ўступленай А1 інфраструктуры пад базавыя станцыі па аналогіі з Пінскам і Гомелем», – адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 Мікалай Юшкевіч.

 

Зараз тэхнічныя спецыялісты А1 і beCloud праводзяць работы па аптымізацыі і наладцы сеткі. Па завяршэнні дадзеных работ абаненты А1 змогуць адчуць усе перавагі высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту нават у гадзіны найвышэйшай нагрузкі на сетку, а таксама ў месцах генерацыі найбольшага інтэрнэт-трафіку.

 

Са студзеня 2020 года разгортванне 4G-сеткі будзе рэалізоўвацца ў сельскай мясцовасці праз уступку кампаніяй А1 інфраструктурнаму аператару beCloud сваёй інфраструктуры пад базавыя станцыі, а таксама транспартнай сеткі на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптавалаконных ліній сувязі.

 

У выніку да 2023 года зона пакрыцця сеткі 4G для абанентаў А1 зраўнуецца з існай на дадзены момант зонай пакрыцця 3G-сеткі А1, забяспечыўшы доступ да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту 4G жыхарам Беларусі, якія жывуць на больш чым 97% тэрыторыі краіны.

 

Каб пераканацца ў тым, што мабільная прылада і SIM-карта падтрымліваюць тэхналогію 4G, трэба праверыць у наладках смартфона абраныя параметры сотавай сеткі – 3G/4G ці LTE. Адпаведнае абазначэнне, якое пацвярджае магчымасць карыстацца паслугай перадачы, з'явіцца на экране прылады.

 

Гатоўнасць сваёй SIM-карты да 4G абаненты A1 могуць праверыць з дапамогай бясплатнага USSD-запыту *181#. У адказ аператар адправіць SMS з вынікам праверкі смартфона і SIM-карты. У выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае 4G, яе замена будзе выканана бясплатна ў любой краме кампаніі ці дылерскіх цэнтрах.

 

Для таго, каб па заслугах ацаніць паслугу перадачы даных у 4G-сетцы, кампанія А1 істотна павялічыла аб'ёмы ўключанага інтэрнэт-трафіку на тарыфах «Камфорт М/L/XL» і прапануе сваім абанентам скарыстацца адмысловымі навагоднімі прапановамі пры падключэнні на гэтыя тарыфы.

 

Толькі да 31 снежня, кожны, хто падключыцца на тарыфы «Камфорт М/L/XL» атрымае зніжку ў 50% на абаненцкую плату на працягу наступных 6 месяцаў, а таксама безлімітны інтэрнэт на год у падарунак. Пакупнікі папулярнага смартфона «А1 Альфа» пры набыцці яго ў растэрміноўку ад 9,90 рубля ў месяц атрымаюць у падарунак безлімітны інтэрнэт на 2,5 гады бясплатна на хуткасці, якая залежыць ад абранага тарыфнага плана.