4G для абанентаў А1 стаў даступны і ў метро
Кампанія А1 забяспечыла сувязь 4G у мінскім метро. Якасныя галасавыя званкі ў фармаце VoLTE і высакахуткасны мабільны інтэрнэт сталі даступныя на ўсіх станцыях і ва ўсіх перагонах паміж імі.
Праект быў рэалізаваны ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud, які займаецца будаўніцтвам адзінай сеткі LTE ў Беларусі. Абаненты А1 цяпер могуць карыстацца інтэрнэт-злучэннем нават знаходзячыся ў дарозе. Такім чынам, абаненты кампаніі змогуць ацаніць хутчэйшую загрузку рэсурсаў і кантэнту. Акрамя таго, падтрымка VoLTE азначае магчымасць адначасова прымаць галасавыя выклікі з імгненным злучэннем і высокай якасцю перадачы маўлення, а таксама выходзіць у мабільны інтэрнэт.
Запуску 4G-сеткі для абанентаў А1 папярэднічалі тэставыя работы, якія ажыццяўляліся ў лютым 2024 года на станцыях «Кастрычніцкая» і «Купалаўская». Важнай часткай рэалізацыі праекта стала налада плаўнага пераходу паміж 3G- і LTE-сеткамі: сувязь трэцяга пакалення ад А1 у мінскім метро працягне сваю працу поруч з 4G.
Варта адзначыць, што ўся неабходная інфраструктура створана таксама на станцыях Зеленалужскай лініі, якія ў цяперашні час плануюцца да адкрыцця. Як толькі гэта адбудзецца, іх пасажыры таксама атрымаюць магчымасць карыстацца высакахуткасным інтэрнэтам на сваіх мабільных прыладах падчас паездкі.
Каб перайсці ў 4G і скарыстацца ўсімі перавагамі якаснай сувязі, неабходна:
- уключыць 4G (LTE) у наладах тэлефоннага апарата;
- уключыць рэжым VoLTE у наладах для забеспячэння больш высокай якасці галасавых выклікаў;
- пераканацца ў тым, што SIM-карта падтрымлівае LTE (пры неабходнасці замяніць SIM на USIM або eSIM);
- пераканацца ў тым, што тэлефон падтрымлівае LTE (пры неабходнасці замяніць тэлефон).
Праверце гатоўнасць вашай прылады і SIM-карты да працы ў 4G-сетцы пры дапамозе USSD-запыту *181# выклік. Больш падрабязна азнаёміцца з зонай пакрыцця і з сярэдняй хуткасцю 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А па спасылцы, а таксама ў прыкладанні «Мой А1». А даведацца пра магчымасці і перавагі стандарту сувязі 4G можна на спецыяльнай старонцы па спасылцы.