5 ГБ у роўмінгу: A1 прадставіў спецыяльныя ўмовы інтэрнэт-роўмінгу для сваіх абанентаў на тэрыторыі Расіі і ў сетках А1 | Навiны | Пра кампанію

5 ГБ у роўмінгу: A1 прадставіў спецыяльныя ўмовы інтэрнэт-роўмінгу для сваіх абанентаў на тэрыторыі Расіі і ў сетках А1

Кампанія А1 аб'яўляе аб запуску паслуг «5 ГБ у сетках А1 і РФ» і «5 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнэсу) ». Кліентам-фізічным асобам, якія абслугоўваюцца на актуальных тарыфных планах А1 (акрамя негаласавых тарыфных планаў і тарыфу «Без пераплат»), а таксама юрыдычным асобам стаў даступны роўмінг-пакет аб'ёмам 5 ГБ у сетках аператараў A1 Telekom Austria Group і Расіі. Пакет даступны па фіксаваным кошце 29,90 рубля.

 

Прапанова даступна ў сетках аператараў A1 Telekom Austria Group: A1 Austria (Аўстрыя), A1 Bulgaria (Балгарыя), A1 Croatia (Харватыя), A1 Slovenia (Славенія), A1 Serbia (Сербія) і A1 Macedonia (Паўночная Македонія), а таксама ў сетках мабільных аператараў Расіі – «МТС», «Білайн», «Мегафон» і «Теле2».

 

Тэрмін, на працягу якога можна карыстацца прадстаўленым трафікам, складае 30 дзён для пакета «5 ГБ у сетках А1 і РФ» і 30 дзён для «5 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнэсу)». Па заканчэнні гэтага перыяду пакет «5 ГБ у сетках А1 і РФ» адключаецца аўтаматычна, «5 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнэсу) » – працягваецца датуль, пакуль паслуга не будзе адключаная. Кошт 1 МБ трафіку, спажытага звыш уключанага ў адпаведны пакет, складзе 1 капейку з крокам тарыфікацыі 1 КБ.

 

Актываваць пакеты роўмінгу можна ў дадатку «Мой A1», у асабістым кабінеце або з дапамогай USSD-запыту *141*3*2*3# вызаў. Пры неабходнасці пакеты «5 ГБ у сетках А1 і РФ» і «5 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнесу) » можна падключыць адначасова з іншымі пакетамі роўмінгу для спажывання даных, якія даступны абанентам A1. Пры гэтым кліентам па-ранейшаму даступны для падключэння пакеты «1 ГБ у сетках А1 і РФ» і «1 ГБ у сетках А1 і РФ (для бізнэсу) ».