67 950 гадзін у дапамогу дзецям: падведзены вынікі дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!» | Навiны | Пра кампанію

67 950 гадзін у дапамогу дзецям: падведзены вынікі дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!»

Дабрачынная ініцыятыва «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!», ініцыятарамі правядзення якой сталі кампанія А1 і Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, завяршылася. Яе ўдзельнікам удалося датэрмінова дасягнуць мэты ў 50 000 гадзін фізічнай актыўнасці, а на фінальным лічыльніку значыцца 67 950 гадзін. Па выніках акцыі Рэспубліканскаму клінічнаму цэнтру паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям пералічана фінансавая дапамога ад А1 у памеры 50 тысяч рублёў.

Дабрачынная ініцыятыва аб'яднала больш за 15 тысяч жыхароў Беларусі, у тым ліку спартсменаў дзеючай нацыянальнай алімпійскай каманды. Сярод іх чэмпіёнка еўрапейскага першынства па плаванні 2019 года Анастасія Шкурдай, чэмпіён свету 2020 года ў веласпорце на трэку Яўген Каралёк, сярэбраны прызёр Кубка Еўропы 2019 года па спартыўнай хадзьбе Дзмітрый Дзюбін і чэмпіёнка еўрапейскага першынства 2018 года па марафоне Вольга Мазуронак, якія сталі амбасадорамі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!». Акцыю падтрымалі і іншыя знакамітыя спартсмены: Віталь Парахонька, Крысціна Ціманоўская, Эльвіра Герман, Дар'я Барысевіч і паралімпійская чэмпіёнка Людміла Ваўчок, а таксама футбольныя клубы БАТЭ і «А1 Юніёр», Беларуская федэрацыя плавання, Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» і многія іншыя.

 

«Мы шчыра дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам ініцыятывы «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!». Наш калектыў вельмі ўдзячны за тое, што на заклік аб дапамозе адгукнулася такая вялізная колькасць жыхароў нашай краіны, за ўвагу да працы нашага цэнтра і да нашых пацыентаў. Мы рады, што сваім удзелам у акцыі людзі дапамагаюць нашым дзецям, клапоцячыся пра сваё здароўе. Атрыманыя сродкі мы накіруем на закупку абсталявання, неабходнага для аказання паліятыўнай дапамогі нашым маленькім пацыентам», – пракаментавала дырэктар Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям Людміла Бомберава.

 

Па ўмовах акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!» усе ахвотныя маглі зарэгістравацца на сайце праекта і фіксаваць свае дасягненні ў занятках любым з чатырох відаў індывідуальнай фізічнай актыўнасці: бегу, плаванні, хадзьбе або яздзе на веласіпедзе. Асабістай мэтай кожнага ўдзельніка былі 100 гадзін трэніровак за 50 дзён, а сумеснымі намаганнямі ўсім удзельнікам неабходна было дасягнуць лічбы ў 50 тысяч гадзін. З гэтай задачай яны справіліся датэрмінова: лічыльнік праекта паказаў патрэбны вынік ужо на 38-ы дзень. Аднак на працягу ўсяго астатняга часу ўдзельнікі мелі магчымасць паляпшаць свае персанальныя дасягненні і змагацца за перамогу як у агульным заліку, так і ў кожнай з чатырох галоўных дысцыплін. Вынікам акцыі сталі 67 950 гадзін фізічнай актыўнасці.

 

У афіцыйным спартыўным заліку зарэгістраваных удзельнікаў дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!» – 1427 чалавек, а ўсяго ў мерапрыемствах акцыі ўзялі ўдзел больш за 15 000 чалавек. На працягу 50 дзён акцыі – з 23 чэрвеня па 11 жніўня 2020 года – праходзілі спартыўныя мерапрыемствы па ўсіх чатырох асноўных дысцыплінах: «Дзень хадзьбы», «Плавальны ўікэнд», чэлендж «Веладапамога дзецям» і «Бегавы тыдзень». У гэтыя дні зарэгістраваныя ўдзельнікамі вынікі трэніровак у названых відах фізічнай актыўнасці падвойваліся або патройваліся.

 

Абсалютным чэмпіёнам дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1: Падтрымай TEAM BY!», які набраў найбольшую колькасць гадзін фізічнай актыўнасці, стаў Уладзімір Губіч з горада Ветка (Гомельская вобласць). Яго сукупны вынік склаў 1671 гадзіну, а стратэгія поспеху ўключала як актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах, так і бонусныя гадзіны за запрашэнне новых удзельнікаў дабрачыннай ініцыятывы.

 

Акрамя таго, узнагароды па выніках праекта ў асобных відах спорту атрымалі:

Бег

Плаванне

Хада

Веласіпед

Міхаіл Фітковіч

494,8 г.

Вераніка Маісеева

141 г.

Сяргей Спаднікайла

682,3 г.

Кацярына Страковіч

634 г.

Юрый Шаўцоў

295,5 г.

Уладзімір Губіч

141 г.

Алег Гайдук

599,5 г.

Наталля Каралёва

355,3 г.

Наталля Лаўрэнава

262 г.

Аляксандр Зімніцкі

79,3 г.

Таццяна Міхайлава

417 г.

Кацярына Прылуцкая

285,5 г.

 

Свой унёсак у ініцыятыву зрабілі тысячы жыхароў нашай краіны – ад наведвальнікаў фітнес-клубаў і трэнажорных залаў, якія папоўнілі скарбонку акцыі гадзінамі заняткаў і фізічнай актыўнасці, да вядомых спартсменаў і найлепшых беларускіх каманд. Да акцыі далучыліся плавальныя клубы «Алімпіец» (Мінск), «Фінвал» (Мінск), «Аквастарс» (Брэст), «Жоўтая субмарына» (Гомель), «Спартыўны клуб «Белы Мядзведзь» (Полацк), «SWIMMINSK» (Мінск), сталічныя фітнес-клубы «Аргумент», «Свет фітнэсу», «Лайфстайл», «Аквамарын», бегавыя клубы DMRUNNING (Гомель), Dovydko Running Club (Мінск), а таксама RUN4FUN, які мае аддзяленні ў Пінску, Гродне, Століне, Магілёве, Баранавічах, Брэсце і Мінску.