Дзелавая Інтэрнет-прапанова ад velcom: выгадныя тарыфы WAP для юрыдычных асоб | Навiны | Пра кампанію

Дзелавая Інтэрнет-прапанова ад velcom: выгадныя тарыфы WAP для юрыдычных асоб

Кампанія velcom зніжае тарыфы WAP для юрыдычных асоб! З 11 сакавіка 2010 года паслуга "Мабільны Інтэрнет", прадастаўляемая па тарыфным плане "velcom GPRS WAP"*, тарыфікуецца па цане 590 беларускіх рублёў за 100 Кбайт да 20 Мб уключна. Кошт трафіка звыш 20 Мб – 59 рублёў за 100 Кбайт. Па гэтай жа цане тарыфікуецца спажыванне трафіка для абанентаў "BUSINESS.PRO", "Кеды", "Полукеды", якія перавысілі колькасць мегабайт, што ўваходзяць у абаненцкую плату. Акругленне па 10 Кбайт. Усе тарыфы ўказаны без уліку падаткаў.

Ваш мабільны тэлефон з падтрымкай WAP-тэхналогіі становіцца не проста сродкам зносін. Гэта ваш праваднік у свеце інфармацыі, дзякуючы якому ўсе патрэбныя звесткі, неабходныя для паспяховага вядзення бізнесу, у вас пад рукой – дастаткова проста знаходзіцца ў зоне пакрыцця GPRS/EDGE velcom. Цяпер вы можаце не думаць пра тое, якую колькасць мегабайтаў вы траціце на пошук патрэбнай інфармацыі, чытанне актуальных навін, электронную перапіску з партнёрамі, маніторынг фінансавай інфармацыі. Павялічвайце аб'ёмы спажывання GPRS-трафіка – змяншайце выдаткі на Інтэрнет!

Падрабязную інфармацыю аб тарыфным плане "velcom GPRS WAP" можна атрымаць на сайце www.velcom.by, у цэнтрах прадаж і абслугоўвання кампаніі velcom і па тэлефонах кругласутачнай даведачна-інфармацыйнай службы 411 і 410 (з мабільнага тэлефона ў сетцы velcom без спагнання аплаты).

* Гэты тарыфны план недаступны для прызначэння. Для новых карыстальнікаў паслугі "Мабільны Інтэрнет" адкрыта падключэнне на тарыфныя планы WEB 25, WEB 250 і WEB 500.