"Еўрабачанне-2010" – запальвайце зоркі разам з velcom!
29 мая 2010 года ў нарвежскім горадзе Осла будзе аб’яўлены новы пераможца прэстыжнага конкурсу песні – "Еўрабачанне". У 55-ы раз гэта грандыёзная падзея, якую па праву называюць заканадаўцай сучаснай музычнай моды, збярэ ля блакітных экранаў мільёны гледачоў з 39 краін. Квінтэт з Беларусі "3+2" выступіць пад нумарам 16.
Конкурс "Еўрабачанне" будзе праходзіць у тры этапы: два паўфіналы і фінал. Беларускія гледачы змогуць прыняць удзел у галасаванні ў першым паўфінале, 25 мая, у дзень выступлення калектыву "3+2", а таксама ў фінале, трансляцыя якога адбудзецца 29 мая.
Магчымасць прагаласаваць за ўпадабаную песню ў абанентаў velcom і PRIVET з’явіцца з першых акордаў выступлення першага ўдзельніка. Час пачатку і заканчэння галасавання аб’яўляецца вядучымі праграмы, а таксама фіксуецца эфірнай графікай. У гэтым годзе галасаваць можна двума спосабамі:
- з дапамогай паслугі "ТБ-інтэрактыў": адпраўка СМС на сэрвісны нумар 8805 з парадкавым нумарам канкурсанта, што будзе паведамлены ў час тэлівізійнай трансляцыі
- з дапамогай галасавога сэрвісу “Інтэрактыўнае галасаванне ў праекце "Еўрабачанне": набраўшы 8 810 101 03 + нумар аднаго з 39 канкурсантаў (за выключэннем беларускіх выканаўцаў)
Кошт СМС на нумар 8805 – 2 000 рублёў без уліку падаткаў. Кошт званка на нумар 8 810 101 03 ХХ – 2 300 рублёў без уліку падаткаў, тарыфікацыя пахвілінная.
Кампанія velcom жадае ўдачы беларускім выканаўцам і запрашае прагаласаваць за ўпадабаную песню, а таксама пабалець за нашых суайчыннікаў – групу "3+2".
Запальвайце зоркі разам з velcom на "Еўрабачанні-2010"!