Кампанія velcom адкрывае Студэнцкія праграмы | Навiны | Пра кампанію

Кампанія velcom адкрывае Студэнцкія праграмы

Мінск, 30 красавіка 2010 года – ЗП “Вэлком” (гандлёвыя маркі velcom і ПРИВЕТ) працягвае супрацоўніцтва з вядучымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь. З 1 Мая з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі і падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў стартуе новая ініцыятыва “Студэнцкія праграмы” для студэнтаў 4-5 курсаў ВНУ, у рамках якой будзе ажыццяўляцца набор маладых спецыялістаў для праходжання стажыроўкі і практыкі ў кампаніі velcom з магчымасцю далейшай працы.

Падтрымка таленавітай моладзі, садзеянне занятасці і працаўладкаванню з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў палітыкі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom. Кіраўніцтва кампаніі зацікаўлена ў прыцягненні маладых кадраў і фарміраванні каманды прафесіяналаў у галіне фінансаў, кантролінгу, лагістыкі, маркетынгу. Ініцыятывы ў рамках “Студэнцкіх праграм” маюць сваёй задачай прадаставіць мэтанакіраваным студэнтам магчымасць паказаць сябе, знайсці сваё прызначэнне, вызначыцца з профілем будучай прафесіі і ў выпадку поспеху атрымаць месца працы ў кампаніі velcom.

“Студэнцкія праграмы” ўключаюць некалькі накірункаў:

  • Праграма “Знайдзі сябе!” стажыроўка для студэнтаў 4-5 курсаў ВНУ. Мэта праграмы – падрыхтоўка будучых менеджэраў кампаніі, высокапрафесіянальных спецыялістаў у галіне маркетынгу, фінансаў і кантролінгу. У рамках стажыроўкі студэнты атрымліваюць унікальную магчымасць “больш тонка” зарыентавацца ў выбары накірунку пэўнай сферы дзейнасці, бо малады спецыяліст праходзіць шэраг ратацый праз розныя аддзелы свайго накірунку і ў выніку зможа выбраць найбольш цікавую для сябе галіну. На працягу ўсёй праграмы ўдзельніку прадастаўляецца магчымасць набыць вопыт у калектыве прафесіяналаў, удзельнічаць у рэальных праектах velcom, сумяшчаючы з навучаннем у ВНУ.
  • Конкурс“Найлепшая ідэя!”– магчымасць праявіць свае веды ў вырашэнні кейсаў па разнастайных тэмах – маркетынг, камунікацыі, лагістыка, фінансы. Пераможца і аўтар самага аптымальнага рашэння атрымлівае каштоўны падарунак ад аператара.
  • Летняя практыка – выдатны шанц паспрабаваць свае сілы ва ўмовах рэальнага бізнесу ў коле прафесіяналаў velcom і правесці лета з карысцю не толькі для свайго асобаснага развіцця, але і для будучага кар’ернага росту.

“Мы прапаноўваем не проста працу. Мы прадастаўляем студэнтам магчымасць зрабіць кар’еру ў адной з самых вядомых і прэстыжных кампаній на беларускім тэлекамунікацыйным рынку. У нас працуе больш за 1800 спецыялістаў, прафесіяналаў сваёй справы, ініцыятыўных і энергічных людзей. І калі вы хочаце стаць часткай нашай каманды – шчыра запрашаем!” – гаворыць Начальнік упраўлення па працы з персаналам Наталля Ілюшына.

Набор студэнтаў для стажыроўкі ў кампаніі velcom адбываецца на конкурснай аснове. Этапы адбору індывідуальны для кожнай праграмы і падрабязнаапісаны на нашым сайце. Для падачы заяўкі на ўдзел у праграмах стажыровак неабходна запоўніць анкету і прайсці он-лайн тэсціраванне, апісанне якога знаходзіццатут.