GPRS-роўмінг у Люксембургу | Навiны | Пра кампанію

GPRS-роўмінг у Люксембургу

Скарыстацца паслугай "Міжнародны GPRS-роўмінг" абаненты velcom могуць у сетцы аператара P&T Luxembourg (Люксембург), які стаў першым партнёрам, які прадаставіў паслугі пакетнай перадачы даных у Вялікім Герцагстве.

Цяпер абаненты аператара змогуць лёгка карыстацца хуткасным мабільным Інтэрнетам, паслугамі WAP, папулярнымі мабільнымі дадаткамі, абменьвацца MMS і заходзіць у сацыяльныя сеткі, знаходячыся на тэрыторыі Люксембурга.

Паслуга "Міжнародны GPRS-роўмінг" не патрабуе падключэння – яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг "Міжнародны роўмінг" альбо "SMS-роўмінг", а таксама "Мабільны Інтэрнет" і/альбоMMS. Пры падключаных паслугах "Міжнародны роўмінг" альбо "SMS-роўмінг", а таксама MMS абанентам даступныя толькі адпраўка і атрыманне MMS.

Колькасць сетак партнёраў velcom па GPRS-роўмінгу цяпер налічвае 184 у 72 краінах і тэрыторыях.