GPRS-роўмінг у Катары | Навiны | Пра кампанію

GPRS-роўмінг у Катары

З 17 сакавіка 2010 года на карце паслугі «Міжнародны GPRS-роўмінг» кампаніі velcom з’явілася яшчэ адна краіна – Катар. На маляўнічым паўвостраве Персідскага заліва гэта паслуга прадастаўлена абанентам velcom аператарам Qatar Telecom (Qtel) Q.S.C.
Карыстайцеся мабільным інтэрнэтам, абменьвайцеся мультымедыйнымі паведамленнямі і электроннымі пісьмамі свабодна ў любой кропцы планеты разам з velcom!
Паслуга«Міжнародны GPRS-роўмінг»не патрабуе падключэння – яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг«Міжнародны роўмінг»альбо«SMS-роўмінг», а таксама«Мабільны Інтэрнэт»і/альбоMMS. Пры падключаных паслугах «Міжнародны роўмінг» альбо «SMS-роўмінг», а таксама MMS абанентам даступныя толькі адпраўка і атрыманне MMS.
Колькасць сетак партнёраў velcom па GPRS-роўмінгу цяпер налічвае 185 у 73 краінах і тэрыторыях.