HSPA+ ва ўсёй 3G-сетцы velcom
5 мая 2010 года тэхналогія HSPA+ стала даступнай абанентам velcom у Гомелі і Жлобіне. Працу дадзенай тэхналогіі падтрымліваюць усе базавыя станцыі 3G у рэгіёне. Такім чынам, кампанія velcom першай у Беларусі забяспечыла працу перадавой тэхналогіі трэцяга пакалення HSPA+ ва ўсёй зоне дзеяння сеткі 3G.
Запуск HSPA+ у Гомелі і Жлобіне стаў заканамерным развіццём сеткі 3G|3G+ velcom. Паэтапнае ўкараненне HSPA+ дазволіла паспяхова пратэсціраваць тэхналогію і наладзіць працу сеткі ва ўмовах рэальнай нагрузкі. У кароткія тэрміны рэалізавана поўнае разгортванне HSPA+ уМагілёве,Мінску, а затым і ва ўсёй зоне дзеяння 3G-сеткі velcom. Тым самым кампанія зноў упэўнена пацвердзіла статус тэхналагічнага лідара галіны.
Згодна з планамі далейшага развіцця сеткі 3G|3G+ velcom усе новыя базавыя станцыі, якія плануюцца да ўстаноўкі, будуць працаваць у рэжыме HSPA+. Гэта адна з пераваг, дзякуючы якой аператар выбраў у якасці пастаўшчыка абсталявання адну з вядучых еўрапейскіх тэлекамунікацыйных кампаній Nokia Siemens Networks.
- З запускам HSPA+ ва ўсёй сетцы 3G мы завяршылі важны этап камерцыйнага ўкаранення мабільных тэхналогій трэцяга пакалення. Была выканана вялікая праца, у якой спецыялісты кампаніі прадэманстравалі найвышэйшы прафесіяналізм. За беспрэцэдэнтна кароткі тэрмін у 45 дзён мы разгарнулі сетку 3G|3G+, якая адпавядае лепшым сусветным стандартам якасці. У выніку абаненты атрымалі магчымасць выкарыстаць самую перадавую тэхналогію перадачы даных у сетках 3G. Перавагі 3G|3G+ velcom вызначаюцца для іх высокай хуткасцю працы з данымі і якасцю злучэння. Адзначу, што ўжо сам факт наяўнасці HSPA+ з'яўляецца атрыбутам высакаякаснай развітай сеткі 3G. Такое хуткае ўкараненне HSPA+ на ўсёй тэрыторыі дзеяння сеткі 3G упершыню было рэалізавана ў mobilkom austria group, і нам асабліва прыемна, што цяпер гэта адбылося менавіта ў Беларусі. Мы можам з упэўненасцю гаварыць, што абаненты velcom атрымаюць максімальны камфорт у выкарыстанні паслуг 3G, і кампанія працягне пашыраць сетку 3G|3G+ і прапаноўваць новыя сэрвісы, захоўваючы традыцыйную якасць velcom», – сказаў Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП «Вэлком» Гельмут Дуз.
Тэхналогія HSPA+ (High Speed Packet Access) – высакахуткасная пакетная перадача даных – на сённяшні дзень найбольш эфектыўная для прыёму/перадачы інфармацыі ў мабільных сетках 3G. Тэхналогія забяспечвае высокія пікавыя і сярэднія значэнні хуткасці, нізкія затрымкі перадачы сігналу, палепшанае выкарыстанне рэсурсаў сеткі. HSPA+ дазваляе хутчэй і камфортней карыстацца мабільным інтэрнэтам. Тэхналогія даступная любому абаненту velcom, які знаходзіцца ў зоне дзеяння сеткі 3G, пры наяўнасці абсталявання, якое падтрымлівае HSPA+, і паслугі«Мабільны інтэрнэт».У гэты момант кампанія прапануе тры тыпы3G-мадэмаў, у тым ліку з падтрымкай HSPA+.