Міжнародны роўмінг у Новай Зеландыі! | Навiны | Пра кампанію

Міжнародны роўмінг у Новай Зеландыі!

З 30 красавіка ў абанентаў velcom, якія наведваюць Новую Зеландыю, адкрываюцца больш шырокія магчымасці для таго, каб назаўсёды заставацца на сувязі! Паслуга галасавога роўмінгу стала даступна ў сетцы аператара Vodafone New Zealand Ltd, другога партнёра velcom па Міжнародным роўмінгу на паўднёвых ціхаакеанскіх астравах!

Цяга да адкрыцця новых краін не павінна перашкодзіць вашаму кантактаванню з блізкімі і сябрамі. Дзе б Вы ні знаходзіліся, нават на другім “краі свету”, мы дапаможам Вам парадаваць сваёй увагай і апекай усіх, хто Вам дарагі!

Актываваць паслугу“Міжнародны роўмінг” можна любым са спосабаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: пры дапамозеUSSDзапыту (*141*3*2# вызаў),ІССА,АССА(411-3-2) ці звярнуўшыся ў фірменныя цэнтры кампаніі velcom ці да дылераў з дакументам, які сведчыць асобу.

На сённяшні дзень колькасць сетак аператараў па аказанні паслуг міжнароднага роўмінгу ў кампаніі velcom дасягнула 388 у 163 краінах і тэрыторыях.