Інтэрнэт-роўмінг у Паўднёвай Карэі! | Навiны | Пра кампанію

Інтэрнэт-роўмінг у Паўднёвай Карэі!

З 26 мая абаненты velcom, знаходзячыся ў Паўднёвай Карэі, могуць выходзіць у Глабальную сетку з дапамогай тэлефона ці смартфона і правяраць электронную пошту, загружаць інтэрнэт-старонкі, кантактаваць у сацыяльных сетках, абменьвацца і адпраўляць мультымедыйныя паведамленні. Магчымасць інтэрнэт-роўмінгу прадастаўлена дзякуючы супрацоўніцтву кампаніі velcom з карэйскім аператарам KT Corporation. Паслуга даступна толькі пры наяўнасці тэлефона, які падтрымлівае стандарт 3G. Заставайцеся он-лайн у любой кропцы свету разам з velcom!

Паслуга "Міжнародны Інтэрнэт-роўмінг" не патрабуе падключэння – яна прадастаўляецца абанентам аўтаматычна пры наяўнасці паслуг "Міжнародны роўмінг" ці "SMS-роўмінг", а таксама "Мабільны інтэрнэт" і/ціMMS. Пры падключаных паслугах "Міжнародны роўмінг" ці "SMS-роўмінг", а таксама MMS абанентам даступны толькі адпраўка і атрыманне MMS.

На сённяшні дзень колькасць сетак партнёраў velcom па інтэрнэт-роўмінгу налічвае 190 у 77 краінах і тэрыторыях.