Маштабнае тэсціраванне UMTS-сеткі ў Мінску і ў Гомелі | Навiны | Пра кампанію

Маштабнае тэсціраванне UMTS-сеткі ў Мінску і ў Гомелі

Сёння, 15 сакавіка, кампанія velcom праводзіць маштабнае тэсціраванне UMTS-сеткі ў Мінску і ў Гомелі. З 11.00 г. на экранах тэлефонаў абаненты кампаніі бачылі запаветны сімвал «3G», маглі здзяйсняць званкі і карыстацца мабільным Інтэрнэтам.
Як паведамілі тэхнічныя спецыялісты velcоm, планавае 4-х гадзіннае тэсціраванне прайшло паспяхова.
Сачыце за навінамі. 3G velcom ужо хутка!