Вынікі другой часткі турніру velcom cup 2010 | Навiны | Пра кампанію

Вынікі другой часткі турніру velcom cup 2010

На адкрытых грунтовых кортах Палаца тэніса завяршыўся прафесійны мужчынскі турнір velcom cup 2010. Арганізатарам першынства выступіла Беларуская федэрацыя тэніса пры падтрымцы кампаніі velcom.

У другой частцы спаборніцтва серыі Futures балельшчыкаў і аматараў вялікага тэніса па-сапраўднаму парадавала добрая гульня суайчыннікаў. У парным фінале беларусы Андрэй Васілеўскі і Мікалай Фідзірка супрацьстаялі Андрэю Левіну і Давіду Савічу. Гульня была вельмі напружанай і хвалюючай, але ў выніку беларускія тэнісісты лідзіравалі з лікам 6:4, 7:5! Па прызнанні спартсменаў атрымаць перамогу на хатняй пляцоўцы было асабліва прыемна.

У фінал адзіночнага разраду таксама выйшаў Сяргей Бетаў, дзе заняў ганаровае другое месца, саступіўшы Гільерма Аласа. На радзіму іспанскі тэнісіст вязе два кубкі пераможцы і званне чэмпіёна турніру velcom cup 2010.

Віншуем спартсменаў і жадаем ім відовішчных гульняў і яскравых перамог у будучыні! Балейце за нашых разам з velcom!

Пераможца турніру velcom cup 2010 Гільерма Аласа