Telekom Austria Group завяршае здзелку па набыцці кампаніі velcom у адпаведнасці з дасягнутым у 2007 годзе пагадненнем | Навiны | Пра кампанію

Telekom Austria Group завяршае здзелку па набыцці кампаніі velcom у адпаведнасці з дасягнутым у 2007 годзе пагадненнем

Вена-Мінск, 4 кастрычніка 2010 года – У кастрычніку 2007 года Telekom Austria Group (TAG) набыла 70% акцый SB Telecom Limited, аднаасобнага ўласніка кампаніі velcom, за 730 млн. еўра. Грунтуючыся на зафіксаваным у дамове ад кастрычніка 2007 года і выкананым 4 кастрычніка 2010 апцыёне, TAG набудзе астатнія 30% акцый, якія належаць SB Telecom Limited, за 335 млн. еўра, уключаючы працэнты, на працягу наступных дзесяці дзён. Гэтай транзакцыяй Telekom Austria Group завяршае набыццё кампаніі velcom.

Свае абавязкі TAG выканае з грашовых сродкаў, якія маюцца ў яе распараджэнні. Ніякіх дадатковых сродкаў ад пазык для выканання вышэйзгаданых плацяжоў прыцягвацца не будзе і, такім чынам, стан балансу TAG па выніках 2010 года не зменіцца. Поўнае набыццё кампаніі velcom падкрэслівае вялікую зацікаўленасць з боку Telekom Austria Group у прысутнасці на рынках Усходняй і Цэнтральнай Еўропы і значэнне беларускага прадпрыемства для ўсяго канцэрна.

- Кампанія velcom значна выйграе ад уваходжання ў склад Telekom Austria Group. Дзякуючы гэтаму запланаванаму і лагічнаму кроку працяг выбранай стратэгіі дзейнасці velcom гарантавана. Пасля набыцця склад менеджменту кампаніі velcom і Праўленне дырэктароў SB Telecom застанецца без змен, - пракаментаваў здзелку Гельмут Дуз, Галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП «Вэлком».

Станоўчая ацэнка развіцця velcom, нягледзячы на эфект дэвальвацыі на кошт актываў

Паводле ацэнкі Telekom Austria Group, беларускі рынак значна вырас (з 66% до 106%) за кошт пранікнення, якое павялічылася; і працягвае развівацца па шляху лібералізацыі. Кампанія velcom пасля ўваходжання ў склад TAG у 2007 годзе развівалася са станоўчай дынамікай: абаненцкая база павялічылася з 2,7 млн. да 4,1 млн. па стане на 30 чэрвеня 2010 года. У сакавіку 2010 года velcom запусціў у камерцыйную эксплуатацыю мабільны шырокапалосны інтэрнэт на аснове HSPA/HSPA+.
У сваім прэс-рэлізе, апублікаваным з нагоды здзелкі, Telekom Austria Group падкрэслівае, што разам з аператыўнымі поспехамі і станоўчымі фінансавымі вынікамі дзейнасці кампаніі ў рублёвым падліку, фінансавы кошт беларускага актыву вызначаўся перш за ўсё курсам беларускага рубля, які ў 2009 годзе ў сярэднегадавым значэнні страціў каля 24% адносна еўра.

Аб Telekom Austria Group
Telekom Austria Group, акцыі якой каціруюцца на Венскай біржы, - вядучы тэлекамунікацыйны аператар у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, абаненцкая база якога налічвае 21 мільён, вядзе сваю дзейнасць на рынках васьмі краін: у Аўстрыі (А1 Telekom Austria, кампаніі, якая ўтварылася ад зліцця Telekom Austria TA і mobilkom austria), Славеніі (Si.mobil), Харватыі (Vipnet), Рэспубліцы Сербія (Vip mobile) і Македоніі (Vip operator), Балгарыі (Mobiltel), Рэспубліцы Беларусь (ЗП «Вэлком»), а таксама ў Ліхтэнштэйне (mobikom liechtenstein). У групе працуе больш за 16 000 работнікаў, абарот па выніках 2009 года склаў 4,8 млрд. еўра. Шырокае і спецыялізаванае партфоліа ўключае прадукты і паслугі ў сферы галасавой сувязі, шырокапалоснага інтэрнэта, мультымедыйных паслуг, лічбавых і ІТ-рашэнняў, бесправаднога доступу, а таксама рашэнні ў сферы плацяжу. Падрабязная інфармацыя – на афіцыйным сайце
www.telekomaustria.com