Часовыя збоі ў працы сеткі | Навiны | Пра кампанію

Часовыя збоі ў працы сеткі

Шаноўныя абаненты,

у сувязі з аварыяй транспартнай сеткі velcom, выкліканай неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, сёння з 12.30 гадзін дня ў некаторых мікрараёнах Мінска, Слуцка, Барысава, Маладзечна, а таксама ў прыгарадах сталіцы ўзніклі збоі ў працы сеткі аператара. У цяперашні час прычыны збояў ліквідаваныя, вядуцца актыўныя працы па аднаўленні стабільнай працы сеткі.

Кампанія просіць выбачыць за ўчыненыя невыгоды.

З павагай,
Ваш velcom