А1, Альфа і Mastercard зрабілі пакупкі больш выгаднымі: як эканоміць 10% з картай Nova | Навiны | Пра кампанію

А1, Альфа і Mastercard зрабілі пакупкі больш выгаднымі: як эканоміць 10% з картай Nova

А1 і Альфа Банк сумесна з Mastercard запусцілі бонусную праграму для трымальнікаў карты Nova. Яе ўдзельнікі змогуць назапашваць балы за плацяжы па карце Nova і абменьваць іх на купоны наміналам ад 10 да 200 рублёў.

 

Адна з галоўных пераваг бонуснай праграмы карты Nova – магчымасць выбіраць самыя цікавыя для кожнага трымальніка скідкі ў магазінах-партнёрах. Для гэтага дастаткова назапашваць бонусныя балы за разлікі картай Nova. Так, здзяйсняючы пакупкі да 31 снежня 2022 года ўключна ў сетках «Суседзі» і Green на суму ў квітку ад 20 рублёў, трымальнікі карты змогуць вяртаць 10% баламі бонуснай праграмы.

 

Балы пачынаюць налічвацца пасля рэгістрацыі ў асабістым кабінеце карыстальніка. У месяц можна назапасіць да 300 балаў, а патраціць – на працягу 180 каляндарных дзён з моманту налічэння. Назапашаныя балы можна абменьваць на купоны, якімі можна аплаціць да 100 % ад вартасці тавараў і паслуг. Спіс партнёраў разнастайны – пасля назапашвання балаў, іх можна патраціць на скідкі ў большасці папулярных месцаў: інтэрнэт-магазінах, фітнес-цэнтрах, буйных сеткавых гіпермаркетах, аптэках, зоамагазінах і іншых пунктах. Азнаёміцца з падрабязнымі ўмовамі бонуснай праграмы, а таксама актуальным спісам партнёраў можна на сайце nova.by.

 

Унікальнай асаблівасцю карты Nova з’яўляецца наданне трымальнікам скідкі 50% на паслугі мабільнай сувязі А1. Усе, хто паспее аформіць карту Nova да 31 снежня 2022 года ўключна, на працягу наступных шасці месяцаў будуць атрымліваць гэтую скідку незалежна ад сумы аперацый па карце. А далей – для захавання скідкі трэба толькі здзяйсняць транзакцыі па карце ў суме 500 беларускіх рублёў у месяц.

 

Карта Nova – гэта бясплатная пластыкавая карта Mastercard у беларускіх рублях з шырокімі магчымасцямі: такімі як выпуск дадатковай лічбавай карты ў доларах ЗША, зняцце наяўных без камісіі ў банкаматах Альфа Банка і да 500 рублёў у месяц у банкаматах іншых банкаў, афармленне авердрафту да 5000 рублёў на спецыяльных умовах.