A1 і beCloud разгорнуць у Беларусі 4G-сетку па ўсёй краіне | Навiны | Пра кампанію

A1 і beCloud разгорнуць у Беларусі 4G-сетку па ўсёй краіне

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэкт-паслуг А1 і інфраструктурны аператар beCloud аб'явілі пра стратэгічнае партнёрства па развіцці мабільнай сувязі стандарту 4G у Беларусі. Да 2023 года сувязь чацвёртага пакалення для абанентаў А1 будзе даступная на 97% тэрыторыі краіны, дзе пражывае больш за 99% насельніцтва.

 

У Беларусі будаўніцтвам 4G-сеткі па тэхналогіі LTE і LTE Advanced займаецца інфраструктурны аператар beCloud, з якім аператары мабільнай сувязі заключаюць пагадненні аб выкарыстанні неабходных рэсурсаў. Пачынаючы з сакавіка 2019 года доступ да 4G-сеткі прапануецца абанентам А1. Праект, які будзе рэалізаваны ў рамках пагаднення пра стратэгічнае супрацоўніцтва паміж А1 і beCloud, дазволіць запусціць 4G-сетку, даступную як у буйных гарадах, так і ў аддаленых кутках краіны.

 

«Гарантыя высокай якасці паслуг, якія мы аказваем нашым абанентам, у тым ліку і па прапанаванні доступу да сувязі 4G, заўсёды застаецца прыярытэтам працы А1. І менавіта для забеспячэння пакрыцця 4G-сеткі, супастаўнага па ахопе тэрыторыі краіны з існай 3G-сеткай А1, мы і кансалідуем намаганні разам з нашымі партнёрамі. Мы рады, што ўжо ў найбліжэйшыя гады сувязь чацвёртага пакалення стане даступная абанентам кампаніі паўсюдна – у вялікіх і малых гарадах і нават у сельскай мясцовасці», – адзначыў генеральны дырэктар кампаніі А1 Гельмут Дуз.

 

Рэалізацыя супольнага праекта А1 і beCloud па развіцца мабільнай сувязі стандарту 4G у поўным аб'ёме зойме тры гады. Першы з запланаваных этапаў будзе завершаны ўжо да канца 2019 года. Ён мяркуе адначасовае ўключэнне больш як 2000 базавых станцый, якія працуюць у частотным дыяпазоне 1800 МГЦ, што зробіць даступнай 4G-сувязь абанентам А1 у межах існай LTE-сеткі beСloud. Сёння яна ахоплівае ўсе абласныя цэнтры Беларусі, а таксама большасць буйных гарадоў, такіх як Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Ваўкавыск, Добруш, Жлобін, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Рагачоў, Салігорск і інш. У выніку сувязь стандарту 4G стане даступнай абанентам А1 на тэрыторыі, дзе пражывае каля 76% насельніцтва краіны. Першымі гарадамі, дзе ў рамках праграмы супрацоўніцтва стане даступная тэхналогія 4G для абанентаў А1, стануць Гомель, Жлобін і Бабруйск.

 

Другая фаза рэалізацыі праекта стартуе са студзеня 2020 года. Яна мяркуе разгортванне 4G-сеткі beCloud у сельскай мясцовасці ў частотным дыяпазоне 800 МГц і на базе інфраструктуры А1. Каб гарантаваць сваім абанентам найлепшы карыстальніцкі вопыт, кампанія А1 перадасць аператару beCloud сваю інфраструктуру пад базавыя станцыі, а таксама транспартную сетку на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптавалаконных ліній сувязі. Дадзеная схема ўзаемадзеяння была паспяхова апрабаваная партнёрамі ў рамках работ па перазапуску 4G-сеткі для абанентаў А1 у Пінску ў лістападзе 2019 года. У выніку зона пакрыцця сеткі 4G для абанентаў А1 зраўнуецца з існай на сённяшні дзень зонай пакрыцця 3G-сеткі кампаніі, забяспечыўшы пакрыццё больш чым 97% тэрыторыі Беларусі.

 

Работы ў рамках другой фазы супольнага праекта А1 і beCloud будуць ажыццяўляцца паэтапна. Першымі рэгіёнамі, у якіх партнёры возьмуцца за разгортванне 4G-сеткі на базе інфраструктуры А1, стануць Гомельская, Магілёўская і Віцебская вобласці. Толькі ў Гомельскай вобласці плануецца падключыць больш за 300 базавых станцый. Агулам жа колькасць запушчаных базавых станцый за тры гады перавысіць 3000.

 

«Дзякуючы супрацоўніцтву нашых кампаній, сетка LTE у Беларусі працягвае развівацца і пашырацца. Мы як інфраструктурны аператар прыкладаем усе намаганні для максімальнага пакрыцця тэрыторыі краіны сувяззю 4G. Так, з новага года beCloud і А1 упершыню ў Беларусі запускаюць сетку LTE у дыяпазоне 800 МГц. Мы рады нашаму паспяховаму супрацоўніцтву, бо толькі сумесная кааперацыя аператараў сувязі дазваляе працаваць на карысць абанентаў», – падкрэсліў генеральны дырэктар beCloud Алег Сядзельнік.

 

На сённяшні дзень паслугі мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 4G прапануюцца абанентам А1 у сетцы інфраструктурнага аператара beСloud у дыяпазоне радыёчастот 1800 МГц. На другім этапе праекта ўпершыню ў Беларусі будзе задзейнічаны частотны дыяпазон 800 МГц. Гэта дазволіць пашырыць геаграфію пакрыцця сеткай LTE і забяспечыць высокую хуткасць перадачы даных нават ва ўмовах павышанай нагрузкі на існыя базавыя станцыі.