А1 і Нацыянальны мастацкі музей прадставілі дзіджытал-праект з ажылымі шэдэўрамі беларускага жывапісу
А1 і Нацыянальны мастацкі музей запусцілі дзіджытал-праект «Галерэя ажылых карцін» – серыю анімаваных відэаработ, якія будуць даступныя на працягу месяца для прагляду на экране ГЗЦ Galleria Minsk, а таксама на на VOKA. У цэнтры праекта – знакавыя палотны беларускіх мастакоў, пераасэнсаваныя з дапамогай сучасных візуальных тэхналогій.Адной з ключавых задум праекта было жаданне паказаць разнастайнасць беларускай мастацкай спадчыны.У цэнтры праекта – знакавыя палотны беларускіх мастакоў, пераасэнсаваныя з дапамогай сучасных візуальных тэхналогій.
Адной з ключавых задум праекта было жаданне паказаць разнастайнасць беларускай мастацкай спадчыны. Таму для першага этапу былі абраны карціны розных перыядаў і мастацкіх напрамкаў – ад рэалізму XIX стагоддзя да твораў сярэдзіны XX стагоддзя. Такі падыход дазваляе гледачам убачыць шырыню творчай спадчыны краіны і па-новаму зірнуць на знаёмыя работы.
У межах праекта з дапамогай моўшн-дызайну і лічбавай анімацыі «ажылі» работы Юдэля Пэна, Івана Хруцкага і Антона Бархаткова. Пры гэтым ключавую ролю ў стварэнні анімацый адыграла ручная праца дызайнераў і мастакоў: менавіта яны прапрацоўвалі рухі, міміку, настрой і дэталі, апіраючыся на арыгіналы і захоўваючы іх мастацкую мову. Для павышэння плаўнасці графікі на этапе постпрадакшану выкарыстоўваўся інструмент нейрасеткі.
Серыя анімаваных відэаработ даступна на VOKA – бясплатна і без рэгістрацыі.
«Культурная спадчына Беларусі – важны кірунак ESG-стратэгіі А1. Мы мяркуем, што сучасныя тэхналогіі дапамагаюць па-новаму раскрываць мастацтва і рабіць яго бліжэйшым шырокай аўдыторыі. Гэты праект – пра дзіджыталізацыю, павагу да дэталяў і клапатлівае стаўленне да арыгіналаў», – адзначылі ў А1.

«Партрэт Марка Шагала» Юдэля Пэна – адна з самых вядомых работ з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. У дзіджытал-версіі гледачы змогуць убачыць больш, чым статычны вобраз: як Шагал мог бы ўсміхнуцца свайму настаўніку, зняць капялюш, паглядзець у вочы суразмоўцу, выпусціць палітру з рук і быццам выйсці за рамкі палатна.
Карціна Антона Бархаткова «Першая песенька», створаная ў 1950-я гады і прадстаўленая ў асноўнай экспазіцыі музея, у анімаваным фармаце пакажа жывую сцэну з дзяцінства: маленькая дзяўчынка грае на раялі, матляе нагамі і спявае, ёй туруе жанчына побач – настаўніца або мама (мастак намаляваў сваю жонку), а сонечны краявід за акном поўніцца рухам і святлом.
«Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной» Івана Хруцкага – адна з самых пазнавальных работ Нацыянальнага мастацкага музея, знаёмая шмат каму па паштоўках, марках і нават грашовых купюрах. У дзіджытал-інтэрпрэтацыі гледачы змогуць разгледзець карціну ў дэталях і ўбачыць, як змяняецца выраз твару загадкавай незнаёмкі, як яна адрывае вінаград, каштуе яго і папраўляе кветкі ў вазе.

«Для нас важна, каб глядач бачыў беларускае мастацтва ў яго шматграннасці – ад класікі ХІХ стагоддзя да твораў ХХ стагоддзя. «Галерэя ажылых карцін» дазваляе паказаць знаёмыя палотны пад новым вуглом і прывабіць аўдыторыю, якая прызвычаілася ўзаемадзейнічаць з візуальным кантэнтам праз сучасныя тэхналогіі. Мы бачым у гэтым не замену, а пашырэнне магчымасцяў для ўспрымання мастацтва», – падкрэслілі ў Нацыянальным мастацкім музеі.